• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЕФЖ заклікае Савет Еўропы падтрымаць беларускіх журналістаў

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў (ЕФЖ) заклікала дзяржавы-сябраў Савета Еўропы пакласці канец рэпрэсіям над журналістамі ў Беларусі. З моманту сфальсіфікаваных выбараў 9 жніўня ў Беларусі былі затрыманыя 159 журналістаў.

    Генеральны сакратар ЕФЖ Рыкарда Гут’ерэс падчас свайго выступу ў Страсбургу па запрашэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы, заклікаў 47 дзяржаваў-сябраў Савета Еўропы прыняць канкрэтныя меры, каб спыніць рэпрэсій журналістаў у Беларусі. Ён нагадаў, што па дадзеных маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), з моманту сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, было адвольна затрымана 159 журналістаў.

    Рыкарда Гут’ерэс выказаў шкадаванне, што АБСЕ да гэтага часу не вырашыла накіраваць місію экспертаў у Беларусь для назірання за шматлікімі парушэннямі правоў чалавека. Ён таксама асудзіў чакальную пазіцыю Еўрапейскага Саюзу які дагэтуль не прыняў ніякіх санкцый у дачыненні да асоб, адказных за фальсіфікацыю выбараў і гвалт з боку сілавых структураў.

    Генеральны сакратар Савета Еўропы Марыя Пейчынавіч Бурыч, заявіла, што яна сур’ёзна занепакоеная з нагоды парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі: «Я заклікаю кіраўніцтва Беларусі спыніць рэпрэсіі. Няма іншага шляху, акрамя як прыняць удзел у справядлівым і адкрытым дыялогу з грамадзянскай супольнасцю ў мэтах неадкладнай падрыхтоўкі і правядзення неабходных рэформаў».

    Падчас аўторкавай дыскусіі у Камітэце міністраў, паслы Даніі, Германіі, Бельгіі, Фінляндыі, Эстоніі і Велікабрытаніі выказалі глыбокую заклапочанасць з нагоды сітуацыі ў Беларусі.

    «Я рад бачыць знакі падтрымкі,» сказаў Генеральны сакратар ЕФЖ. «Я заклікаю гэтыя дзяржавы і ўсіх тых, хто занепакоены станам вяршынства права прыняць канкрэтныя меры. Было б дастаткова кааліцыі з дзесяці дзяржаваў-удзельніц АБСЕ, каб даць пачатак так званаму «Маскоўскаму механізму» і накіраваць тэрміновую місію экспертаў у Мінск. Прыйшоў час дзейнічаць!»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці