ЕФЖ выступіла з заявай у абарону беларускіх фрылансераў
Дэлегаты Штогадовага сходу Еўрапейскай федэрацыі журналістаў адзінагалосна падтрымалі заяву ў абарону беларускіх фрылансераў.
ЕФЖ выказала салідарнасць з журналістамі-фрылансерамі Беларусі і падтрымку ГА «БАЖ» у змаганні за роўнасць правоў усіх журналістаў.
Арганізацыя заклікала беларускія ўлады неадкладна спыніць ціск на журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, і адмовіцца ад практыкі прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці.
Акрамя таго, ЕФЖ заклікала інстытуцыі Савета Еўропы, АБСЕ і Еўрапейскага Саюза звярнуць увагу на парушэнні свабоды слова ў Беларусі, звязаныя з дзейнасцю журналістаў-фрылансераў, і зрабіць крокі для выпраўлення сітуацыі.
Заяву (поўны тэкст даступны ў PDF) прадставілі дэлегатам дырэктарка тэлеканала «
Спадарыня Рамашэўская рэкамендавала заяву да прыняцця ад імя Кіруючага камітэта ЕФЖ, сябрам якога яна з’яўляецца. У сваёй прамове яна распавяла пра апошнія суды над фрыланс-журналістамі Вольгай Чайчыц і Сяргеем Краўчуком. Прамоўца падкрэсліла, што беларускія ўлады груба парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян Беларусі на свабодны збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.