ЕФЖ вітае ўручэнне прэміі Сахарава дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі і патрабуе вызвалення журналістаў
Дэмакратычная апазіцыя ў Беларусі стала лаўрэатам прэміі імя Сахарава за свабоду думкі ў гэтым годзе. Прэмію Сахарава кожны год прысуджае Еўрапейскі парламент у памяць пра савецкага фізіка і дысідэнта Андрэя Сахарава.
Еўрапейская федэрацыя журналістаў (ЕФЖ) вітае ўручэнне прэміі беларускай апазіцыі і нагадвае, што шэсць журналістаў зняходзяцца ў зняволенні ў Беларусі толькі за тое, што яны выконваюць сваю працу.
Пратэсты ўспыхнулі ў Беларусі пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні, якія, паводле сцверджання ўладаў, выйграў Аляксандр Лукашэнка з 80 працэнтамі галасоў. Гэта прывяло да жорсткіх рэпрэсій з боку ўладаў.
З нагоды цырымоніі ўзнагароджання ЕФЖ і Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуюць неадкладнага вызвалення шасці журналістаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі ў Беларусі:
Алена Доўнар
Дар’я Спевак
Вадзім Заміроўскі
Усевалад Зарубін
Арцём Маёраў
Алесь Любянчук
«З часоў зфальсіфікаваных выбараў 9 жніўня было зафіксавана 292 выпадкі затрымання журналістаў, каб прэса не асвятляла масавыя дэманстрацыі супраць фальсіфікацый на выбарах і гвалт міліцыі, — заявіў генеральны сакратар EFJ Рыкарда Гуцьеррэс. — Беларуская судовая сістэма павялічвае колькасць адміністрацыйных прысудаў у дачыненні да журналістаў. Некаторыя несправядліва асуджаныя ад 10 да 15 дзён арышту за выкананне сваёй працы. Гэтыя рэпрэсіі павінны спыніцца!»