ЕФЖ патрабуе вызваліць журналіста Дзяніса Івашына
Дзяніс Івашын — 11-ы арыштаваны журналіст у Беларусі. Ён быў затрыманы вечарам у пятніцу 12 сакавіка ў Гродне. Еўрапейская федэрацыя журналістаў (ЕФЖ) далучаецца да сваёй беларускай філіі, Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), патрабуючы яго неадкладнага вызвалення, як і астатніх дзесяці журналістаў, якія цяпер за кратамі ў Беларусі.
«Як і прадказваў БАЖ, рэжым дыктатара Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсіі супраць журналістаў», — заявіў прэзідэнт ЕФЖ Могенс Бліхер Б’еррэгард. «Мы заклікаем усе журналісцкія арганізацыі ў Еўропе мабілізавацца разам са сваімі ўрадамі, каб спыніць гэтыя шматлікія парушэнні правоў чалавека і неадкладна вызваліць 11 журналістаў, зняволеных у Беларусі».
EFJ патрабуе неадкладнага вызвалення адзінаццаці журналістаў, затрыманых у Беларусі толькі за тое, што яны выконвалі сваю працу:
Кацярына Андрэева
Дар’я Чульцова
Кацярына Барысевіч
Юлія Слуцкая
Ала Шарко
Сяргей Альшэўскі
Пётр Слуцкі
Ксенія Луцкіна
Андрэй Аляксандраў
Дзяніс Івашын
Сяргей Гардзіевіч — хатні арышт