• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзятлаўская раёнка прапануе далучыцца да свайго чат-бота «Перамогі»

    Дзятлаўская раённая газета «Перамога» асвойвае сучасныя платформы і прапануе чытачам з дапамогай QR-кода падключыцца да чат-бота ў тэлеграме. Яго назва прадказальна супадае з назвай мабілізацыйнага плана «Перамога», абвешчанага беларускім дэмакратычным рухам.

    Беларусаў, якія праз чат-бот зарэгістраваліся ў плане “Перамога”, улады шматкроць называлі тэрарыстамі. Супраць стваральнікаў плана — былых сілавікоў з арганізацыі BYPOL — заведзеная і ўжо перададзеная ў суд крымінальная справа. Абвінавачаным інкрымінуюць 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку здраду дзяржаве, заклікі да санкцый, дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады, арганізацыя акту тэрарызму ды іншае.

    Што будзе, калі міліцыя знойдзе ў чыім-небудзь смартфоне рэгістрацыю ў чат-боце дзятлаўскай “Перамогі”, невядома. Ад чытачоў газета мірна чакае прапаноў і матэрыялаў, якія рэдакцыя зможа выкарыстаць, каб хутка вырашаць мясцовыя праблемы.

    Чытайце яшчэ:

    Блогер з раёнкі. Як цяпер улада спрабуе вярнуць уплыў друкаваных выданняў

    У Віцебску Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў. І прызначылі новы суд

    Аляксандр Івулін запусціў новы праект на YouTube

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці