• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржабвінаваўца патрабуе пакараць журналіста-краязнаўцу Ігара Хмару “хатняй хіміяй”

    10 лістапада суддзя Маскоўскага раёна Мінска Таццяна Пірожнікава пачала разгляд справы журналіста, экскурсавода, краязнаўцы Ігара Хмары. Палітвязня абвінавачваюць на падставе артыкула 342 Крымінальнага кодэкса “актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. 

    Падставай да ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Ігара Хмары стаў ягоны ўдзел ў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску 16 жніўня 2020 года. Паводле папярэдніх звестак, журналіст нібыта напісаў “яўку з павіннай” на падставе выкладзенага фотаздымка ў Insta­gram, чым прызнаў сваю віну. 

    Мяркуецца, што фінальны вердыкт можа быць агучаны ўжо 12 лістапада. 

    Ігара Хмару затрымалі 2 жніўня, калі той праводзіў групавую экскурсію ў сталічным мікрараёне Серабранка. Гэта быў другі па ліку бясплатны  шпацыр, які ён абвясціў у сваіх сацсетках, першы прайшоў без эксцэсаў.  Аднак гэтым разам нібыта “неабыякавых грамадзян” зачапіла “падазроная” беларуская мова экскурсавода, і яны выклікалі міліцыю. Прынамсі пра гэта стала вядома ад сукамерніка Ігара Хмары, які не так даўно выйшаў на волю.  

    У выніку на краязнаўцу завялі крымінальную справу паводле “народнага  артыкула” 342, частка 1. Тады ж аператыўнікі з ГУБАЗіК знайшлі ў сацыяльных сетках здымкі журналіста з бел-чырвона-белым сцягам.

    Праваабарончая супольнасць прызнала Ігара Хмару палітычным вязнем.

    У якасці журналіста Ігар Хмара пісаў пра ўрбаністыку і адметныя мясціны Беларусі для “Беларускага радыё”, партала Realt.by, выдання “Близкие новости” ды іншых афіцыйных і недзяржаўных медыяў. 

    Як сведчаць палітычныя працэсы апошняга часу, суддзі звычайна цалкам пагаджаюцца з патрабаваннем тэрмінаў, агучаных прадстаўнікамі  пракуратуры.

    Читайте ещё:

    Фотографа нет на месте событий. Как медиа иллюстрируют публикации?

    Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут сталі пераможцамі Залатых Соў Палоніі

    Дэпутаты ўхвалілі амністыю да “дня народнага адзінства”. “Палітвязняў”, сярод якіх 33 журналісты, праігнаравалі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці