• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзевяць запаветаў вэб-журналістыкі

    Шведскі журналіст і выкладчык Юнас Сэдэрстрэм сфармуляваў «Дзевяць запаветаў вэб-журналістыкі», якія, на думку шведскіх калег, з’яўляюцца асновай працы журналіста ў Сеціве.

    Запавет першы: «Хуткасць — гэта яшчэ не ўсё»

    Не саступайце спакусе змясціць неправераную інфармацыю толькі дзеля таго, каб быць першым. Не захапляйцеся імклівасцю новых тэхнічных магчымасцяў. Усе могуць распаўсюджваць чуткі. Але задача журналіста — даваць праўдзівую інфармацыю. Хуткасць ў СМІ — гэта перавага, але толькі тады, калі ёю карыстаюцца з розумам. Не злоўжывайце хуткасцю Інтэрнета.

    Запавет другі: «Вашае слова можна данесці да многіх»

    Варта памятаць, што ваш тэкст можа стаць вядомым практычна ўсяму свету.
    Паспрабуйце зрабіць вашу думку зразумелай для чытача на іншым канцы Зямлі.

    Запавет трэці: «Кантроль дакладнасці»

    Доступ да вялікага аб’ёму інфармацыі дае магчымасць лёгка кантраляваць фактычныя дадзеныя. Сачыце за тым, каб ваш тэкст быў як мага больш дакладным і не меў фактычных памылак.

    Запавет чацвёрты: «Вашыя словы будуць жыць доўга»

    Вашыя словы могуць быць даступнымі не толькі сёння ці заўтра, але і многія гады. Дайце сваім будучым чытачам зразумець тое, што вы пішаце.

    Запавет пяты: «Праўка тэксту павінная быць заўважнай»

    Змяняючы віртуальныя тэксты, будзьце дакладнымі і зразумелымі.
    Не перапісвайце старыя артыкулы, дадаючы да іх новую інфармацыю. Выпраўляючы нейкія памылкі ці дадзеныя, спасылайцеся на арыгінал.

    Запавет шосты: «Супрацоўнічайце з чытачамі»

    Будзе ўпэўненыя, што існуюць чытачы, які могуць зрабіць свой унёсак у ваш тэкст. Яны могуць канкрэтызаваць, выпраўляць і ўносіць глыбіню ў тое, што вы жадаеце данесці да чытача. Дайце чытачу магчымасць зрабіць свой унёсак у вашую творчасць.

    Запавет сёмы: «Лінкуйце»

    Заўсёды давайце спасылкі на адкрытыя крыніцы інфармацыі.
    Дайце чытачу магчымасць актыўна даследваць інфармацыю, атрымаць сваё ўяўленне пра яе, разабрацца ў сутнасці справы. Лінкуйце крыніцы, у якіх утрымліваецца адрозная ад вашай інфармацыі і пункты погляду.

    Запавет восьмы: «Не забывайцеся на недатыкальнасць асобы»

    Вялізная колькасць даступнай інфармацыі робіць героя вашага матэрыялу пазнавальным.
    Уважліва і асцярожна выкарыстоўвайце інфармацыю, якая закранае недатыкальнасць асобы.

    Запавет дзевяты: «Верце ў сілу слова»

    Не дазваляйце тэхніцы быць вышэйшай за слова.
    Слова ў добрым тэксце, які «бярэ за душу» і пераконвае, не можа састарэць.
    Слова жыве па-за часам і сучаснымі тэхналогіямі.

    Шведы раюць рабіць доўгія загалоўкі і кароткія «ліды»

    Выкладчыкі журналістыкі павінныя самі працаваць у СМІ, — мяркуе шведскі медыяэксперт

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці