Дзевяць запаветаў вэб-журналістыкі
Шведскі журналіст і выкладчык Юнас Сэдэрстрэм сфармуляваў «Дзевяць запаветаў
Запавет першы: «Хуткасць — гэта яшчэ не ўсё»
Не саступайце спакусе змясціць неправераную інфармацыю толькі дзеля таго, каб быць першым. Не захапляйцеся імклівасцю новых тэхнічных магчымасцяў. Усе могуць распаўсюджваць чуткі. Але задача журналіста — даваць праўдзівую інфармацыю. Хуткасць ў СМІ — гэта перавага, але толькі тады, калі ёю карыстаюцца з розумам. Не злоўжывайце хуткасцю Інтэрнета.
Запавет другі: «Вашае слова можна данесці да многіх»
Варта памятаць, што ваш тэкст можа стаць вядомым практычна ўсяму свету.
Паспрабуйце зрабіць вашу думку зразумелай для чытача на іншым канцы Зямлі.
Запавет трэці: «Кантроль дакладнасці»
Доступ да вялікага аб’ёму інфармацыі дае магчымасць лёгка кантраляваць фактычныя дадзеныя. Сачыце за тым, каб ваш тэкст быў як мага больш дакладным і не меў фактычных памылак.
Запавет чацвёрты: «Вашыя словы будуць жыць доўга»
Вашыя словы могуць быць даступнымі не толькі сёння ці заўтра, але і многія гады. Дайце сваім будучым чытачам зразумець тое, што вы пішаце.
Запавет пяты: «Праўка тэксту павінная быць заўважнай»
Змяняючы віртуальныя тэксты, будзьце дакладнымі і зразумелымі.
Не перапісвайце старыя артыкулы, дадаючы да іх новую інфармацыю. Выпраўляючы нейкія памылкі ці дадзеныя, спасылайцеся на арыгінал.
Запавет шосты: «Супрацоўнічайце з чытачамі»
Будзе ўпэўненыя, што існуюць чытачы, які могуць зрабіць свой унёсак у ваш тэкст. Яны могуць канкрэтызаваць, выпраўляць і ўносіць глыбіню ў тое, што вы жадаеце данесці да чытача. Дайце чытачу магчымасць зрабіць свой унёсак у вашую творчасць.
Запавет сёмы: «Лінкуйце»
Заўсёды давайце спасылкі на адкрытыя крыніцы інфармацыі.
Дайце чытачу магчымасць актыўна даследваць інфармацыю, атрымаць сваё ўяўленне пра яе, разабрацца ў сутнасці справы. Лінкуйце крыніцы, у якіх утрымліваецца адрозная ад вашай інфармацыі і пункты погляду.
Запавет восьмы: «Не забывайцеся на недатыкальнасць асобы»
Вялізная колькасць даступнай інфармацыі робіць героя вашага матэрыялу пазнавальным.
Уважліва і асцярожна выкарыстоўвайце інфармацыю, якая закранае недатыкальнасць асобы.
Запавет дзевяты: «Верце ў сілу слова»
Не дазваляйце тэхніцы быць вышэйшай за слова.
Слова ў добрым тэксце, які «бярэ за душу» і пераконвае, не можа састарэць.
Слова жыве
Шведы раюць рабіць доўгія загалоўкі і кароткія «ліды»
Выкладчыкі журналістыкі павінныя самі працаваць у СМІ, — мяркуе шведскі медыяэксперт