• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дырэктарка «Белсата» адказвае Прэйгерману: Вашы словы ствараюць яшчэ адно ўражанне фальшывасці абвешчанага «дыялогу»

    У інтэрв'ю «Нашай Ніве» беларускі палітолаг Яўген Прэйгерман выказаў прэтэнзіі да работы тэлеканала «Белсат» на адным з форумаў «Мінскі дыялог» і патлумачыў, чаму арганізатары спынілі супрацоўніцтва з ім. Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктарка, галоўная рэдактарка тэлеканала «Белсат», напісала ліст рэдакцыі «Нашай Нівы», у якім тлумачыць сваю пазіцыю. 

    «Адносна сцвярджэнняў Яўгена Прэйгермана, выказаных у артыкуле «Беларусь толькі як «апошняя дыктатура Еўропы»? Абсалютная фігня». Вялікая гутарка з Яўгенам Прэйгерманам ад 16 кастрычніка, хачу звярнуць вашую ўвагу на наступнае:

    «Бруд»

    Ліст, які нібыта быў адрасаваны мне, не трапіў да мяне асабіста, а быў перададзены праз пасярэднікаў. Нягледзячы на тое, я адказала на гэты ліст. Не было ў маім адказе ніякага «бруду», пра які гаворыцца ў артыкуле. Ліст утрымліваў змястоўныя адказы на сцверджанні ды абвінавачанні Яўгена Прэйгермана на адрас каналу.

    «Побач і не сяду»

    У кожнай дэмакратычнай дзяржаве медыі маюць бесперашкодны і роўны доступ да інфармацыі. Толькі ў недэмакратычных дзяржавах, падчас дыктатураў, абмяжоўваецца права медыяў на доступ да інфармацыі ды ўжываецца цэнзура — тым самым грамадская думка пазбаўляецца фундаментальнага права доступу да аб’ектыўнай і дакладнай інфармацыі. Гэтае права не абмяжоўваецца ніякімі іншымі ўмовамі, пры якіх медыі абавязаныя інфармаваць пра пэўную падзею ў «пазітыўным» ці ў «негатыўным» святле. Медыі маюць абавязак быць праўдзівымі ды аб’ектыўнымі. Яны маюць таксама права даваць каментары і выказваць меркаванні. Гэтае права не паважаецца ў Беларусі. Незалежныя медыі, сярод якіх і «Белсат», рэгулярна зазнаюць рэпрэсіі, а ў прыватнасці нам увесь час з незразумелых прычынаў адмаўляюць у акрэдытацыі. Тым больш словы Яўгена Прэйгермана, што з «Белсатам» «побач і не сяду», ствараюць яшчэ адно ўражанне фальшывасці абвешчанага «дыялогу». Дыялог прадугледжвае менавіта гатоўнасць сесці разам, працягванне рукі насустрач, адкрытасць размовам, іншым поглядам, крытыцы і абмену аргументамі.

    «Белсат» ёсць і застанецца гатовым да таго, каб сядаць разам і размаўляць. Мы застаемся адкрытыя крытыцы, аднак захоўваем за сабою права выказваць меркаванні».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці