• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дырэктар Інстытута сацыялогіі патрабуе выбачэнняў ад БелТА, бо ад яго імя апублікавалі фэйк

    Дырэктар Інстытута сацыялогіі Генадзь Коршунаў заявіў, што дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА прыпісала яму словы, якія ён не казаў. Навуковец патрабуе выбачэнняў і выдалення навіны з сайта БелТА.

    Генадзь Коршунаў

    У панядзелак, 1 чэрвеня, праходзіў круглы стол, арганізаваны БелТА і Беларускім інстытутам сацыялагічных даследаванняў.

    Праз дзень, 3 чэрвеня, БелТА апублікаваў шэраг навінаў з мерапрыемства, у тым ліку з выказваннямі Коршунава.

    Аднак сацыёлаг сцвярджае, што не казаў гэтых словаў.

    «Учора я, на жаль, быў на пахаванні і выпаў з інфармацыйнага поля.

    Калі я ўключыў тэлефон, то быў збянтэжаны патокам інфармацыі, звязанай з нібыта маім інтэрв’ю, што апублікавала БелТА. Афіцыйна заяўляю, што тэкст, падпісаны маім прозвішчам, мною не пісаўся і не прамаўляўся.

    Прэтэнзіі БелТА выказаныя, я чакаю зняцця матэрыялу з сайта і патрабую выбачэнняў ад БелТА», — напісаў Генадзь Коршунаў у Face­book.

    «Сёння я пазваніў у БелТА, галоўны рэдактар Ірына Акуловіч паабяцала, што будзе праверка. Артыкул яны здымуць і нейкае выбачэнне паставяць, — патлумачыў Коршунаў карэспандэнту «Нашай Нівы».

    — Бо словы не мае. Хто іх казаў, я не памятаю. Не ведаю нават, ці гучалі яны падчас самога круглага стала, бо і да яго, і пасля былі размовы ўдзельнікаў з журналістамі. Гэта магло прагучаць і не канкрэтна за сталом».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці