Два работнікі БТ у знак падтрымкі расійскіх спартсменаў зрабілі ў студыі ФОТА з расійскім сцягам
Карэспандэнт тэлеканала «Беларусь-1» Андрэй Казлоў апублікаваў на сваёй старонцы ў інстаграме здымак з расійскім сцяжком. Разам з Казловым яго трымае вядучы перадач «Дзень спорта» і «Арэна» Стас Ліпскі.
«Стас Ліпскі з’явіўся на свет у Маскве, Андрэй Казлоў — у Ленінградзе. Калі гэта гаворыць не пра ўсё, то пра многае. Бліжэйшыя Гульні ў Паўднёвай Карэі будуць не паўнавартаснымі, але мы будзем перажываць за расійскіх спартсменаў у любой якасці», — напісаў Казлоў.
«Тых, хто падтрымае нашых усходніх суседзяў толькі ў маім спісе — добрая сотня… Але, упэўнены, лік пойдзе на тысячы, ці праўда, сябры?!» — адкаментаваў яго Ліпскі.
Андрэй Казлоў — рэпарцёр «Беларусь‑1», робіць сюжэты на спартовую тэматыку. Стас Ліпскі гадаваўся ў Росі і Жлобіне, да БТ працаваў на Беларускім металургічным заводзе вальцоўшчыкам стана гарачай пракаткі 320.