• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дуня Міятавіч выступіла ў абарону беларускіх фрылансераў, СМІ і інтэрнэт-сайтаў

    Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед супрацоўнікаў медыя і практыку стварэння перашкодаў журналістам у іх працы.

    “Улады павінныя спыніць прымяненне абмежавальных захадаў у дачыненні да фрыланс-журналістаў і перастаць перашкаджаць ім спакойна і свабодна выконваць сваю працу”, – заявіла Міятавіч 3‑га красавіка. – Канструктыўнае рашэнне гэтага пытання павінна быць дасягнута”.

    Бюро прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ нагадвае пра нядаўнія штрафы Кастусю Жукоўскаму, Іне Хоміч, Алесю Ляўчуку, Ларысе Шчыраковай, Тамары Шчапёткінай і два штрафы Аліне Літвінчук, а таксама пра пагрозу прымянення аналагічных санкцый да Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча.

    “Мой Офіс выказвае гатовасць дапамагчы ўладам любымі спосабамі, каб змяніць гэтую разбуральную тэндэнцыю і каб зрабіць магчымым дыялог і супольную дзейнасць урадавых установаў і медыяарганізацый па гэтым пытанні”, – заявіла Д. Міятавіч.   

    Яна звярнула ўвагу таксама на рост колькасці папярэджанняў, выдадзеных Міністэрствам інфармацыі выданням за апошнія месяцы з нагоды нязначных парушэнняў. АБСЕ, спасылаючыся на афіцыйныя крыніцы ў Беларусі, назвала лічбу – 27 папярэджанняў 26‑і выданням за перыяд са студзеня па сакавік 2015 г.

    Акрамя таго, спн. Міятавіч згадала незалежныя навінавыя сайты, у тым ліку Charter97.org і Belaruspartisan.org, якія перыядычна трапляюць пад блакіроўку ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці