• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дунья Міятавіч стала камісарам па правах чалавека Рады Еўропы

    Дунья Міятавіч заняла пасаду камісара па правах чалавека Рады Еўропы. Яна змяніла Нілса Муйжніекса і стала першай жанчынай, якая заняла гэты пост.

    Да гэтага Дунья Міятавіч займала пасаду прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ. За гэты час Міятавіч некалькі раз была ў Беларусі і наведвала офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/1db08a29-73b1-47dd-b7b4-f7f2828ca2a5_w1200_r1_s.jpg

    — Я маю намер захаваць спадчыну ў працы папярэдніх камісараў і захаваць здольнасць гэтай установы хутка і эфектыўна рэагаваць на абарону правоў чалавека людзей. Маё меркаванне, правы чалавека сапраўды ўніверсальныя, і ні адна краіна не можа знаходзіцца па-за кантролем.

    З пункту гледжання прыярытэтаў, маё бачанне простае. Адным словам, гэта — рэалізацыя. Нормы, пастановы, дамовы. Так, нам патрэбна палітычная воля, каб пераканацца, што яны рэалізуюцца. Але гэта пытанне не толькі ўрада. Мы павінны займацца нашымі супольнасцямі ў цэлым, уцягваць усіх у дыялог па правах чалавека.

    Я з нецярпеннем чакаю супрацоўніцтва з урадамі, нацыянальнымі органамі, міжнароднымі арганізацыямі, праваабаронцамі, журналістамі, НДА і праваабарончымі структурамі, — заявіла Міятавіч.

    Дунья Міятавіч выступіла ў абарону беларускіх фрылансераў, СМІ і інтэрнэт-сайтаў

    Дунья Міятавіч: Прэмія Алексіевіч з’яўляецца прызнаннем важнай ролі, якую граюць у сучасным грамадстве расследаванні, смелыя тэксты і журналістыка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці