• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Доступ да сайта БелаПАН быў заблакаваны

    У другой палове дня 15 лютага з-за хакерскай атакі доступ да сайта інфармацыйнай кампаніі БелаПАН адсутнічаў, – паведамляе рэдакцыя.

    “Гэта здарылася ў дзень, калі адбываліся важныя падзеі ў жыцці краіны: мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы Мінска і пасяджэнне Савета ЕС у Бруселі, на якім разглядалася пытанне пра зняцце санкцый з большасці беларускіх чыноўнікаў”, – адзначае БелаПАН.

    Цяпер сайт працуе ў звычайным рэжыме.

    Гэта не першая хакерская атака на сайты інфармацыйнага агенцтва ў часе грамадска значных падзеяў.

    3 кастрычніка 2015 года на naviny.by і belapan.by адбылася ddos-атака – як мяркуецца, пасля публікацыі рэзананснага матэрыялу пра прымусовы збор людзей на мерапрыемства з удзелам А.Лукашэнкі «Малітва за Беларусь». Доступ да сайтаў быў адноўлены 6 кастрычніка 2015 года.

    19 снежня 2014 года ўзніклі праблемы з доступам да шэрагу сайтаў (belapan.com, belapan.by, naviny.by, belaruspartisan.org, udf.by, 21.by, gazetaby.com, zautra.by, charter97.org). РУП «Белтэлекам» заявіла пра ddos-атаку на абсталяванне цэнтра апрацоўкі дадзеных. Аднак пасля ліквідацыі наступстваў праблемы з доступам не вырашыліся. Ніводнае з дзяржаўных ведамстваў не ўзяло на сябе адказнасці за блакаванне. Доступ да сайтаў быў адноўлены 22 снежня 2014 года.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці