Доступ да інтэрнет-рэсурсу marketing.by абмежаваны Мінінфармам
Як піша афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства інфармацыі, "за парушэнне заканадаўства аб СМІ".
«Па выніках маніторынгу выканання патрабаванняў Закона аб СМІ Мінінфармам Беларусі ўстаноўлены факт парушэння нацыянальнага заканадаўства інтэрнет-рэсурсам marketing. by, на якім размяшчалася інфармацыя, забароненая да распаўсюджвання.
Ва ўстаноўленым парадку прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да гэтага рэсурсу»,— аб’вясціў Мінінформ.
Marketing.by — найстарэйшы беларускі он-айн-часопіс аб рэкламе, маркетынгу, дызайне, крэатыве, PR, digital. Як піша пра праект рэдакцыя, «патрэбнасці рынку, інтарэсы кліентаў і падрадчыкаў, меркаванні дзёрзкіх навічкоў і мацёрых прафесіяналаў — нас цікавяць усё і ўсё, што рухае наперад беларускі рынак рэкламы і камунікацый».
Чытайце яшчэ:
«Найперш змыла бруд калоніі». Дар’я Чульцова пра два гады нявольніцтва, страхі, адчуванне свабоды ды ад’езд з радзімы
«Казаў, што будзе апошнім, хто выключыць святло ў аэрапорце». 7 фактаў пра палітзняволенага журналіста Яўгена Меркіса
Прысуд па «справе БелаПАН» будзе вынесены 6 кастрычніка