• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Difference Day у Еўропе

    Сёння дзень свабоды прэсы адзначаецца пад назвай Difference Day (твіт @differenceday16).

    У Цэнтры выяўленчых мастацтваў, Брусэль, адбудзецца некалькі дыскусійных панэляў па праблемах сучаснай журналістыкі: маніторынг парушэнняў свабоды слова ў Еўропе (праект кіруецца “Індэксам цэнзуры”); правы журналістак у Турцыі; еўрапейскія СМІ, цэнзура і прапаганда; адбудзецца прагляд мінулагодняга фільма “У цэнтры ўвагі” пра каманднае раследаванне, якое пазней атрымала Пуліцэра.

    Круглы стол, прысвечаны дню свабоды прэсы, адбыўся ў Маскве, з удзелам Надзеі Ажгіхінай, якая зусім нядаўна была абрана віцэ-прэзідэнтам “Еўрапейскай федэрацыі журналістаў”, і Аляксея Сіманава, прэзідэнта “Фонда абароны галоснасці”.

    “Еўрапейская федэрацыя журналістаў” апублікавала інфаграфіку датычна парушэнняў правоў журналістаў за тры месяцы: са студзеня па канец сакавіка 2016 года ў Еўропе зафіксавана 43 фізічныя замахі, 87 пагроз, чатыры забойствы журналістаў; 62 блакіроўкі доступа, 22 юрыдычныя захады, 30 выпадкаў цэнзуры.

    “Рэпарцёры без межаў” прасоўваюць назначэнне спецыяльнага дакладчыка ААН па бяспецы журналістаў (абнаўленні па хэштэгу #pro­tec­tjour­nal­ists). Да гэтай кампаніі далучылася “Сусветная асацыяцыя газет і выдаўцоў”; быў створаны адмысловы сайт, на якім можна пакінуць свой голас у падтрымку ідэі стварэння спецдакладчыка.

    Амаль 300 нямецкіх газет у Дзень свабоды прэсы апублікавалі мастацкую працу Ай Вэйвэя — кітайскага мастака дысідэнта. Яго праца ўяўляе сабой узор шпалераў, створаны наручнікамі і камерамі назірання. Ідэя працы палягае ў тым, што індывідуальная свабода важная для свабоды інтэрнэта і свабоды слова ў цэлым. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці