• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ДФР правёў ператрус у рэдакцыі «Ежедневника». Сацук застаецца пад вартаю

    Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў правялі вобшук у рэдакцыі  "Ежедневника". Пасля вобшуку забралі некалькі тэчак з дакументамі.

    Брат Сяргея Сацука Аляксандр распавёў, што цэлы дзень з ім працавалі супрацоўнікі ДФР. Яны і прывезлі Аляксандра, каб адкрыць офіс. 

    Падчас вобшуку побач з офісам знаходзілася шмат прадстаўнікоў розных медыя: журналісты сочаць за падзеямі, якія адбываюцца з калегам.

    Паводле інфармацыі Аляксандра Сацука, Сяргея сёння з ізалятара на Акрэсціна адвезлі ў Дэпартамент фінансавых расследаваняў, таму сваякі не змаглі пакінуць перадачу.

    Вечарам стала вядома, што ў дачыненні да Сяргея Сацука абраная мера стрымання пад вартаю. Ці прад’яўлена абвінавачванне — пакуль невядома, пра гэта паведамілі сваякі журналіста.

    Сацук праходзіць падазраваным па справе ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару, за што прадугледжана пакаранне на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі).

    Сяргей Сацук, рэдактар анлайн-выдання «Ежедневник», быў затрыманы 25 сакавіка супрацоўнікамі  Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

     

    Журналист Сергей Сацук попросил опубликовать этот текст, если его задержат

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці