• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Давыдзька адмовіўся дэбатаваць з Губарэвічам у жывым эфіры Еўрарадыё

    Кіраўнік грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька пракаментаваў прапанову лідара Руху "За свабоду" Юрыя Губарэвіча зладзіць дэбаты, не чакаючы рэгістрацыі іх абодвух кандыдатамі ў дэпутаты ў студыі Еўрарадыё.

    Генадзь Давыдзька / tut.by

    «Ну, не зараз жа. Бо хто ён такі? Ён чалавек, яго паважаюць, у яго ёсць думкі — ну і хай сабе. Вось калі ён будзе кандыдатам у дэтутаты, тады ў межах заканадаўства трэба будзе сустрэцца і пагаварыць. Пра планы, пра мэты. Удакладніць, чаго ён хоча ад рэчаіснасці, чаго я хачу. І можа, тое-сёе адзін у аднаго і ўзяць. Можа, і параіцца. Я не бачу тут сутыкнення нейкага. Калі ён рупіцца пра краіну, пра радзіму, то я таксама. Проста там могуць быць розныя пункты гледжання на будучыню, на рэчаіснасць. Ну, і нармальна! Але гэта потым. Што зараз гэта рабіць? Давайце я зараз з усімі буду сустракацца і дэбатаваць! Навошта? Я не бачу зараз для гэтага нагоды. Калі ён зарэгіструецца, тады і пагаворым перад тымі, хто хоча нас абіраць», — заявіў Генадзь Давыдзька карэспандэнту Еўрарадыё.

     

    Давыдзька: Еўрарадыё — не мая пляцоўка, давайце правядзём дэбаты ў школе

    Праўда, і пасля рэгістрацыі дэбатаваць менавіта ў эфіры Еўрарадыё з вядоўцам Змітром Лукашуком старшыня «Белай Русі» не жадае:

    «Я не бачу неабходнасці менавіта на вашай пляцоўцы пра нешта гаварыць — гэта не мая пляцоўка. Дакладней — гэта ягоная пляцоўка. І больш сімпатыі вашы на ягоным баку. Я веру вам і ў тое, што вы чалавек прыстойны, але я хацеў бы разважаць на нейкай зусім нейтральнай пляцоўцы».

    Такой «зусім нейтральнай пляцоўкай», на думку Генадзя Давыдзькі, можа стаць адна са школ на іх выбарчай акрузе, дзе будзе ладзіцца сустрэча з выбаршчыкамі.

    Лідар Руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч і старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька вылучаюцца ў дэпутаты па адной акрузе — 107‑й. Раней Давыдзька заявіў, што не супраць дэбатаў з лідарам Руху «За свабоду» Юрыем Губарэвічам пасля рэгістрацыі іх абодвух кандыдатамі ў дэпутаты. У адказ Губарэвіч прапанаваў не чакаць рэгістрацыі і зладзіць дэбаты ўжо зараз у студыі Еўрарадыё.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці