• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Усе розныя і хочуць быць сабой. А “нармальная большасць ” з’ява больш рэдкая, чым аднарог». Даша Гардзейчык расказала, як працавала над падкастам «Іншыя гісторыі»

    Што адчувае чалавек, калі мае досвед некалькіх спробаў самагубства? Як жывецца асобе з пазітыўным ВІЧ-статусам? І — як размаўляць з людзьмі, якія маюць такі не падобны на твой ўласны жыццёвы досвед. Пра гэта для канала «Тётя Ира разрешила» расказала журналістка і падкастарка з Гродна Дар’я Гардзейчык.

    падкаст “Іншыя гісторыі” Дар'і Гардзейчык

    Дар’я Гардзейчык, аўтарка і вядоўца падкаста «Іншыя гісторыі»

    Дар’я Гардзейчык — аўтарка і вядоўца падкаста «Іншыя гісторыі».

    “Праект прымусіў мяне яшчэ раз пераканацца, што не існуе аніякай «нармальнай большасці», — кажа журналістка. —  Гэты канцэпт — з’ява яшчэ больш рэдкая, чым аднарог. Яго таксама немагчыма спаткаць у рэальнасці”.

    Навешванне на людзей “цэтлікаў” вядзе да дыскрымінацыі

    “Насамрэч , іншыя — мы ўсе. Гэта акурат тое, што я зразумела за гады сваёй працы. Кожны і кожная з нас мае свае асаблівасці, прывілеі і ўразлівасці. У кожнага і кожнай – свой унікальны досвед і жыццёвы шлях. Падаецца, што думка банальная, але на гэтым палягае, напрыклад, маё перакананне, што няма аніякай “большасці” і аніякай “меншасці”, якія супрацьстаўляюцца адно аднаму””.

    Даша прыводзіць у прыклад фармуліроўкі пра “сэксуальную меншасць” і “сэксуальную большасць”, “большасць, якая не мае асаблівых патрэб” і “меншасць, якая мае”, “сярэднестатыстычная асоба” і “несярэднестатыстычная асоба”.

    “Гэта не больш, чым стэрэатып, які вядзе да навешвання цэтлікаў на пэўных людзей, а далей – да іх дыскрымінацыі”.

    Іншыя людзі — гэта не “экзотыка”

    “Акурат тое, чаго я ўсімі сіламі намагалася пазбегнуць у падкасце – гэта экзатызацыі. Маўляў, паглядзіце, якія дзівакі, як яны адрозніваюцца ад “звычайных людзей”.

    Мая мэта — расказаць гісторыі беларусак і беларусаў у вымушанай эміграцыі, якія праз прыналежнасць да розных уразлівых груповак сутыкаюцца з тымі выклікамі, каторыя мала асвятляюцца ў медыя.

    Напрыклад, мы часта кажам, як складана нам адаптавацца ў новай краіне праз бюракратычную сістэму. Але не кажам пра тое, з якімі дадатковымі выклікамі сутыкаюццаа людзі з ВІЧ-станоўчым статусам, якія мусяць прымаць антырэтравірусную тэрапію. Або людзі, якім трэба выпісваць антыэпілептычныя ці антыпсіхатычныя прэпараты. Хоць гэтую тэму варта асвятляць, бо шмат якім эмігрант:кам даводзіцца прымаць пэўныя лекі. І шмат хто з іх адначасова са змаганнем з бюракратыяй змагаецца з праявамі дыскрымінацыі і нянавісці.”

    Калі раптам у вас узнікнуць сумневы, што ў наш час людзі з ВІЧ-станоўчым статусам ці псіхіятрычнымі захворваннямі церпяць ад дыскрымінацы, паслухайце падкаст “Іншыя гісторыі”. Там пра гэта вельмі падрабязна расказваецца.

    Журналістка з Гродна расказала, як папулярызуе беларускую мову і гісторыю ў падкасце пра сэкс

    Гісторыі людзей ілюстраваныя праз саунд-дызайн

    Дар’я Гардзейчык працуе з падкастамі даўно і паспяхова. Яе ведаюць па праектах “Утульны горад”, “Гісторыя беларускага сэксу”, “Дочкі — маткі”. Гэтыя падкасты — размоўныя. А падкаст “Іншыя гісторыі” стаў для Дашы першым наратыўным падкастам.

    “Гэта такі падкаст, дзе расказваецца пэўная гісторыя з умоўнымі завязкай, кульмінацыяй і развязкай.

    Яны патрабуюць зусім іншага ўзроўню падрыхтоўкі і мантажу, чым размоўныя падкасты. Ад пачатку я пісала сцэнар размовы, брала інтэрв’ю, а потым пісала новы сцэнар – сцэнар выпуска. Бо тое, што я дазнавалася пра гераіню ці героя падчас інтэрв’ю, моцна змяняла маю папярэднюю ідэю.

    Таксама новым для мяне стала неабходнасць “замарочвацца з саўнд-дызайнам”. То-бок дадаваць шмат гукавых эфектаў, каб ілюстраваць расповед.. Я вельмі люблю гэтую частку працы: яна творчая, хоць і патрабуе пэўных высілкаў”.

    Чужы боль баліць як уласны

    Найвялікшым выклікам для мяне стала прапусканне чужога болю праз сябе. Немагчыма неяк “адключыць” эмпатыю і не суперажываць людзям, якія перажылі палітычны пераслед, страты блізкіх, гвалт, уцёкі ад вайны. Да таго ж я мусіла праслухаць гэтыя гісторыі не раз, і нават не два, а нашмат больш. Тое, як некаторыя героі ці гераіні расказвалі пра пэўныя трагічныя падзеі са свайго жыцця, я дагэтуль памятую даслоўна. Нават інтанацыі памятаю.

    Псіхалагічна гэта вельмі складана. Пасля таго, як я ўзяла інтэрв’ю ў гераіні апошняга выпуска, я проста лягла і заснула на тры гадзіны. Хаця напапярэдні я выспалася, праз гэтае інтэв’ю ўся жыццёвая энэргія мяне проста пакінула.

    Яшчэ адзін тэхнічны момант – гэта працягласць інтэрв’ю. Немагчыма распавесці ўсю сваю біяграфію за дваццаць хвілін. Мне давадзілася размаўляць з кожнай ці кожным  ў сярэднім па дзве гадзіны з перапынкамі на падыхаць. Гэта няпроста нават фізічна”.

    Шмат “адкрыццяў” пра сістэму, уладу і прабачэнні

    Інсайтаў было шмат. Па-першае, я ў чарговы раз пераканалася, што людзі здольныя на абсалютна любую ступень жорсткасці датычна тых, над кім маюць уладу.

    Па-другое, я яшчэ раз пабачыла, што беларуская ўлада з яе “ўсемагутнымі” сілавымі структурамі, якая быццам бы ўсё трымае ў “яжовых рукавіцах”, насамрэч гарманічна суіснуе з усеахопным крыміналам.

    Па-трэцяе, я стала па-іншаму ставіцца да людзей, якія свае паводзіны апраўдваюць цяжкім дзяцінствам і траўмамі. Зразумела прыклад (але далёкі не адзін) – гэта выпадак, калі рамантычны партнёр у стасунках паводзіць сябе дзіўна, а потым кажа: “Так я не меў рацыі, але зразумей мяне, мне ж так цяжка”. Не, даражэнькі. Гэта маім гер:аіням было цяжка, але яны паводзяць сябе прыстойна.

    Не трэба блытаць з абясцэньваннем пакут іншых людзей, таму шта яны быццам бы меншыя, чым у кагосьці (пакуты ўвогуле нельга мераць аніякімі інструментамі), але пра тое, каб не здымаць адказнасці з людзей, якія свае брыдкія паводзіны тлумачаць цяжкім жыццём.

    Як не пакрыўдзіць тых, хто згадзіўся адкрыць сваё жыццё з усімі складанасцямі?

    “Яшчэ раз падкрэслю, што іншыя для мяне – гэта ўсе людзі. Бо ўсе людзі розныя. Таму пра кожную асобу трэба пісаць як пра чалавека з неад’емнай чалавечай годнасцю.

    На мой густ, найлепшы спосаб быць тактоўнай, калі ёсць пэўныя сумневы, сказаць пра гэта прама.

    Напрыклад: «ведаеш, я баюся быць нетактоўнай, калі кажу пра гэтую з’яву. Як бы ты гэта назва:ла, каб гэты было камфортна для цябе?»

    Што такое Палескі калайдэр і што за звер «Бізон Гіґс»? Гутарка з камунікатаркай Pamyłka

    Чаго я звычайна пазбягаю, дык гэта слюру (словы, якімі можна абразіць людзей пэўнай нацыянальнасці, сацыяльнага статусу, сэксуальнай арыентацыі, гендэра і стану здароўя) і мовы нянавісці. Больш канкрэтна і падрабязна можна пачытаць у артыкулах на сайтах theothersby.org і humanconstanta.org.

    Як на мой густ, рэцэпт удалага інтэрв’ю з любым чалавекам – гэта быць шчыра зацікаўлен:ай ў яго ці яе асобе, а не намагацца павесіць цэтлік, даць ацэнку і падвесці пад нейкі стандарт, які існуе ў нас у галаве.

     Усе розныя, усе хочуць адкрыта быць сабой 

    Не стамлюся паўтараць, што іншыя – гэта ўсе мы. І гісторыя кожнага і кожнай з нас адрозніваецца ад адной. Расказваць сацыяльна значныя гісторыі – гэта наша прафесія як журналіста:к. А гісторыі беларуса:к у вымушанай эміграцыі, якія маюць розныя ўразлівасці, — гэта сацыяльна значныя гісторыі.

    Ведаць пра досвед людзей, якія жывуць побач з намі, — гэта заўсёды актуальна. У сітуацыі, калі сотні тысяч беларусак і беларусаў мусілі пакінуць краіну, — гэта ўдвая актуальна.

    У сучасным свеце ўжо немагчыма адмаўляць людзям у частцы іх досведу і ідэнтычнасці (калі не накіраваць на гэта ўсю моц дзяржаўнага гвалту, канешне). Маўляў, сядзіце дома, не высоўвайцеся, не кажыце нікому, што вы «такія». Не. Усе розныя, усе хочуць адкрыта быць сабой і не цярпець ад таго, хто яны ёсць.

    Я спадзяюся, што чым больш мы дазнаемся пра іншых, тым больш цярпімымі мы становімся да таго, што хтосьці адрозніваецца ад нас. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці