• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дапамогу для фотажурналіста TUT.BY сабралі на працягу дня

    Цягам содняў беларусы сабралі 2 400 еўра для былога кіраўніка фотаслужбы TUT.BY, вынікае са звестак на сайце Фонду салідарнасці BYSOL.

    Фота: pexels.com

    На раніцу 23 кастрычніка сабрана 2 544 еўра гэта нават больш неабходнай сумы. Інфармацыя пра збор пачала распаўсюджвацца 22 кастрычніка.

    BYSOL адкрыў ананімны збор у падтрымку журналіста, бо ён страціў працу ў СМІ і апынуўся ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Сям’і патрэбныя грошы, каб пратрымацца да першага заробку калегі, які ён мусіць атрымаць на новым месцы працы — заводзе пральных машын.

    Журналіст, для якога адкрылі ананімны збор, з 2014 года ўзначальваў фотаслужбу TUT.BY да моманту, калі рэжым раздушыў галоўныя СМІ краіны. У 2021 годзе ён пераехаў у Кіеў і працягнуў займацца журналістыкай. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны разам з сям’ёй выехаў у Польшчу, а адтуль у Германію.

    Улетку праз цяжкасці з фінансаваннем незалежных беларускіх медыяў былы кіраўнік фотаслужбы TUT.BY застаўся без працы. Да верасня зберажэнні сям’і скончыліся. Калега уладкаваўся на завод, але першы заробак атрымае толькі праз месяц.

    Журналіст кажа, што будзе імкнуцца вярнуць у фонды ўсе грошы, адпраўленыя яму праз ахвяраванні, як толькі пачне зарабляць.

    Давайце дапаможам! Журналістцы ў эміграцыі неабходна падтрымка, каб палепшыць стан здароўя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці