• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» пра пратэсты ў Беларусі трапіў у лонг-ліст кінапрэміі «Оскар»

    "Смеласць" (Courage) кваліфікаваўся на "Оскар" у катэгорыі "Лепшы дакументальны фільм". Цяпер у лонг-лісце 138 карцін. Ці трапіць стужка Аляксея Палуяна ў шорт-ліст прэміі, стане вядома ўжо 21 снежня.

    — Дзякуй усім дарагім і любімым людзям, якія дазволілі пражыць жнівень 2020 разам і данесці праўду пра Беларусь на ўвесь свет, а таксама кожнаму мірнаму і вольнаму беларусу, які пераадолеў свой страх! Жыве Беларусь! — напісаў у Face­book рэжысёр Аляксей Палуян.

    Фільм расказвае пра трох акцёраў беларускага Свабоднага тэатра — Марыну Юрэвіч, Паўла Гарадніцкага і Дзяніса Тарасенку (Павел і Дзяніс — удзельнікі беларускага гурта «РСП»). Яны становяцца сведкамі і ўдзельнікамі паслявыбарных падзеяў жніўня 2020 года ў Беларусі.

    Прэм’ера карціны «Смеласць» адбылася на Берлінскім кінафестывалі ў 2021 годзе, яе таксама паказалі ў «дакументальных Канах» — на фестывалі IDFA у Амстэрдаме. Стужка выходзіла ў шырокі пракат больш як у 30 гарадах Германіі, Аўстрыі, Польшчы і Літвы. Цяпер фільм паказваюць у кінатэатрах ЗША.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці