• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Да журналіста «Белсату» прыходзілі сілавікі, забралі тэлефон і кампутар

    Да спартовага аглядальніка «Белсату» Аляксандра Пуцілы прыйшлі сілавікі, яны аглядаюць кватэру.

    Пра гэта паведаміў ягоны сын Сцяпан Святлоў, папулярны блогер «NEXTA». Паводле яго, бацьку сёння выклікалі ў міліцыю ў Жодзіна, каб «узяць тлумачэнні». Гэта можа быць звязана з пастом Пуцілы ў фэйсбуку, дзе той выказаў абурэнне, бо яго не прапусцілі на матч «Тарпеда» – «Дынама Берасце».

    З Жодзіна Пуцілу павезлі ў Менск для «агляду» ягонай кватэры.

    Калегам удалося звязацца з Пуцілам па хатнім тэлефоне. Ён сказаў, што цяпер «людзі ў цывільным праводзяць праверку па хаце». Якая структура гэта робіць – ён не ўдакладняе. Паводле журналіста, яму забараняюць размаўляць.

    На 22:00 з пад’езду ніхто не выходзіў.

    Прыкладна а 23:00 следчыя пакінулі кватэру журналіста. Яны забралі ноўтбук і мабільны тэлефон Пуцілы. Падчас ператрусу следчыя вывучалі ноўтбук журналіста. Іх цікавіла: ці сапраўды з гэтага ноўтбука быў надрукаваны пост у Face­book. Аляксандр Пуціла сказаў, што нядаўна заліў яго кампотам і таму ён у непрацоўным стане.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці