Да рэдакцыі «Новай» у Маскве прынеслі клеткі з авечкамі
Невядомыя падкінулі да будынку рэдакцыі незалежнага расейскага выдання «Новая газета» клеткі з жывымі авечкамі. Жывёл апранулі ў камізэлькі з надпісам «Прэса» і «Новая газета». Рэдакцыя звярнулася ў паліцыю, каб праваахоўныя органы дапамаглі вярнуць жывёлінаў уладальнікам.
Хто прывёз клеткі, пакуль не выяўлена, піша «Новая газета». Камунальнікі Масквы не змаглі аператыўна пракаментаваць, хто займаецца пытаннем прытулку пакінутых жывёлаў. У сваю чаргу ў сталічным МНС адзначылі, што лёс авечак могуць вырашыць у маскоўскім дэпартаменце прыродакарыстання.
Раней, 17 кастрычніка да рэдакцыі «Новай газеты» невядомыя падкінулі пахавальны вянок, на якім былі напісаныя пагрозы на адрас журналіста Дзяніса Караткова. Караткоў – аўтар крымінальных расследаванняў пра імперыю «крамлёўскага кухара» Яўгена Прыгожына і дзейнасці расейскіх прыватных ваенных кампаніяў – не раз падвяргаўся ганенню з боку «фабрыкі троляў» Прыгожына і атрымліваў неаднаразовыя пагрозы фізічнай расправы.
Праз дзень пасля з’яўлення вянка дзень каля будынку супрацоўнікі выдання выявілі кошык з адрэзанай галавой барана. Акрамя таго гэтым у скрыні змяшчаліся пагрозы для ўсёй рэдакцыі.