• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі. СПІС і ДАТЫ

    У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя.

    Гэта — Андрэй Аляксандраў, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Леўшына, Аксана Колб, Андрэй Кузнечык, Ірына Слаўнікава, Кацярына Андрэева. Паводле артыкулаў абвінавачвання, ім пагражае ад 3 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

    Ніжэй — пералік абвінавачванняў і даты працэсаў.

    6 чэрвеня пачынаецца працэс над супрацоўнікамі БелаПАН

    Былы намеснік дырэктара БелаПАН Андрэй Аляксандраў
    Ірына Злобіна (дзяўчына Аляксандрава)
    Былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў
    Дырэктар Ірына Леўшына

    Справа будзе слухацца ў закрытым рэжыме Мінскім абласным судом. Працэс будзе праходзіць у выязным паседжаньні ў будынку суда Мінскага раёна. Абвінавачванні:

    Андрэй Аляксандраў:

    арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — пазбаўленне волі да 3 год;
    арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў  — пазбаўленне волі да 7 год;
    арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім  — пазбаўленне волі да 7 год;
    арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве — пазбаўленне волі да 15 год

    Ірына Злобіна

    арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — пазбаўленне волі да 3 год;
    арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве  — пазбаўленне волі да 15 год.

    Дзмітрый Наважылаў

    арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў — — пазбаўленне волі да 7 год;
    арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім — пазбаўленне волі да 7 год;

    Ірына Леўшына

    ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) — пазбаўленне волі да сямі год;

     

    7 чэрвеня пачынаецца працэс над галоўным рэдактарам газеты «Новы Час» Аксанай Колб

    Суд Цэнтральнага раёна Мінска, пасяджэнне прызначанае на 10:30, суддзя Карсюк Д.С. Абвінавачванні:

    ч.1  арт. 342  Крымінальнага кодэкса — “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх” —  пазбаўленне волі да 3 год;

     

    8 чэрвеня пачынаецца працэс над фрылансерам «Радыё Свабода» Андрэем Кузнечыкам

    Магілёўскі абласны суд. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Андрэя Кузнечыка абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361–1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

    Па рашэнні МУС «Радыё Свабода» была прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем» праз месяц пасля затрымання Андрэя — 23 снежня.

     

    Чакаюцца судовыя працэсы над журналісткамі Ірынай Слаўнікавай і Кацярынай Андрэевай

    Ірына Слаўніква

    арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — пазбаўленне волі да 3 год;

    ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) — пазбаўленне волі да сямі год;

    Кацярына Андрэева (Бахвалава)

    Адывае пакаранне (2 гады зняволення) па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

    Прад’яўлена новае абвінавачванне: арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве  — пазбаўленне волі да 15 год.

    На дадзены момант у няволі знаходзяцца 26 прадстаўнікоў медыя.

    Усе яны прызнаныя палітычнымі вязнямі. Мы патрабуем іх вызвалення!

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці