• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    COVID-19 у медыя: што па-за межамі этыкі і дзе знайсці пазітыў

    Вэбінар на тэму «Як працаваць з інфармацыяй, калі шмат чутак, а афіцыйныя органы маўчаць» прайшоў у межах кампаніі Беларускай асацыяцыі журналістаў «За права на інфармацыю».

    У якасці выступоўцаў удзельнічалі журналісты: Ірына Турчына, БелаПАН, Ульяна Бабаед, TUT.BY,  Антон Трафімовіч, «Радыё Свабода»,  і  блогер, дырэктар дэпартамента камунікацый «Альфа-Банк» Віктар Малішэўскі.

     

    Што змянілася ў працы

    Віктар Малішэўскі: На навіны мы глядзім з пункту гледжання b2b, то бок ацэньваем, як падзеі будуць адбівацца на бізнесе. Таму не шукаем навіны пра каранавірус, а аналізуем, як ён паўплывае на бізнес.

    Ірына Турчына: Рэдакцыя працуе аддалёна. Працы стала больш — пачынаем, як прачнемся і заканчваем позна ўвечары. Наша мэта — не гісторыі хворых, а навіны. Канешне, жыццё рэдакцыі сканцэнтравана на тэме каранавіруса і ўсім, што з гэтым звязана.

    Ульяна Бабаед: Мы маглі выбіраць, працаваць аддалёна ці ў рэдакцыі. Планёркі праводзім праз інтэрнэт. Працы стала больш з канца лютага. А дома праца ўвогуле становіцца бясконцай.

    Антон Трафімовіч: Часам неабходна выязджаць для рэпартажаў. Мы маем рэкамендацыі, як выконваць працу бяспечна. Сродкі абароны сталі абавязковымі журналісцкімі атрыбутамі.

     

    Пра закрытасць афіцыйных структур і паніку

    Ульяна Бабаед: Да сярэдзіны сакавіка дзяржаўныя ведамствы дэманстравалі адкрытасць. Яны добра працавалі, мы атрымлівалі каментары, мелі спікераў ад Міністэрства аховы здароўя. А пасля вельмі скарацілася колькасць інфармацыі. Чаму б проста не сказаць, што адбываецца? Мяркую, да тэмы далучылася каманда ідэолагаў, якія хочуць руліць працэсам і кіраваць тым, як і што асвятляць. Што і выліваецца ў такое каравае асвятленне, ва ўсе гэтыя рэбусы са статыстыкай.

    Не ведаю, як гэтая інфармацыйная блытаніна ўплывае на колькасць ахвяр. У нас стала больш зарэгістраваных выпадкаў хваробы, калі да нас прыехалі тэсты і Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Мы адразу ўбачылі рост.

    У людзей з’явілася шмат простых пытанняў пра тое, як правільна сябе паводзіць у гэты час, але адказы на іх мы нідзе не атрымлівалі. Адкрытасць зняла б паніку.

    Антон Трафімовіч: Беларускія ўлады ў час крызісаў паводзяць сябе аднолькава: забойствы ў Стоўбцах, смерць салдата ў Пячах — ва ўсёй краіны ёсць пытанні, а ўлады ўсё максімальна хаваюць. Такі падыход спараджае чуткі.

    Атрымліваецца, ва ўладаў падыход: «Гэта вам трэба ведаць, а гэта не трэба». Калі бачыш, што ў іншых краінах другі падыход, то пазіцыя нашых падрывае давер да ўладаў. Знаёмая валанцёр з Ісландыі расказвала, што ў іх штодзённа адбываюцца адкрытыя абмеркаванні штаба па каранавірусе, прэса задае любыя пытанні. Таму яна і кажа, што ісландцы ганарацца сваім урадам і разумеюць, што яны ў бяспецы.

    Віктар Малішэўскі: Мы слухаем, што кажуць чыноўнікі, а пасля аналізуем сказанае і робім фактчэкінг. Напрыклад, улады кажуць, што запасаў грэчкі хопіць на пяць месяцаў. Заходзім на Белстат, бачым, што за мінулы год у Беларусі з’елі 17 000 тон. А запасаў сёлета засталося на адну тысячу тон. Атрымліваецца, падманулі ў некалькі разоў.

    Знайсці статыстыку смяротнасці за 2019 не атрымаецца. У нас ёсць цікавая графа «смерць ад старасці». Рэзка ў апошнія гады яе стала менш. Ёсць падазрэнне, што ў гэтую графу раней запісвалі нешта іншае, а пасля вырашылі не пісаць.

    Журналісты таксама вінаватыя, што не задавалі раней пытанні пра смяротнасць, і Міністэрства аховы здароўя вінаватае. Па колькасці масак на пачатку эпідэміі каранавіруса ў Беларусі было зразумела, што мы падманвалі самі сабе.

    Как чиновники закрывают от общества информацию о COVID-19. Рассказывают редакторы белорусских СМИ

    “Лічбы ёсць. Але я не магу Вам даць такую інфармацыю…” Як чыноўнікі расказваюць пра COVID-19 на Слонімшчыне

     

    Дзе мяжа паміж медыцынскай таямніцай і грамадскім інтарэсам?

    Ірына Турчына: Медыя розныя ў тым, што чакаюць іх чытачы. Калі аўдыторыя патрабуе адкрытай інфармацыі, а яе няма, з’яўляюцца фэйкі і чуткі.

    На маю думку, некаторыя рэсурсы ствараюць паніку, каб утрымаць аўдыторыю. Але на такіх тэмах, як здароўе і смерць, спекуляваць этычна няправільна.

     

    Ці сталі часцей звяртацца чытачы?

    Ірына Турчына:  Даць неправераную інфармацыю мы не можам сабе дазволіць. Я імкнуся правяраць у міністэрстве. Часам адказваюць неафіцыйна.

    Калі факт здарыўся ва ўстанове — тэлефануем туды. Калі пашанцуе, паспеем раней, чым ім забароняць з намі размаўляць.

    Калі не можам пацвердзіць інфармацыю, то проста не публікуем.

    Ульяна Бабаед: Нам пішуць і тэлефануюць вельмі шмат. Запускалі форму для дактароў, каб паведамлялі, чаго не хапае. Але досвед быў не надта паспяховы.

    Антон Трафімовіч: Інтэнсіўна расце тэлеграм-канал, у які звяртаюцца чытачы. Часам пішуць дактары. Было інтэрв’ю з доктарам з Віцебска, але ананімнае.

    Людзі з аднаго боку баяцца за здароўе і жыццё, з іншага — баяцца пераследу. Шмат сіл сыходзіць на тое, каб пераправерыць інфармацыю, якую даслалі.

     

    Як шукаць пазітыўныя фокусы?

    Ірына Турчына: Гэта могуць быць гісторыі пра людзей, якія палепшылі сваё жыццё ў перыяд пандэміі. Напрыклад, уладкаваліся ў вёсцы. Можна расказваць, да чаго могуць дайсці рукі ў самаізаляцыі.

    Антон Трафімовіч: Пазітыўныя фокусы ляжаць на паверхні. Шмат ініцыятыў, якія дапамагаюць медыкам. Людзі збіраюць сур’ёзныя грошы для дапамогі.

    Ульяна Бабаед: Мы абмяркоўвалі, што неабходны баланс, але бачым цікавасць да навін пра каранавірус. Такой тэмы, якая б займала ўвесь свет, яшчэ не было. Ці патрэбна штучна гэта разбаўляць? А навошта? Калі людзей гэта хвалюе, мы павінны распавядаць.

    Збор сродкаў для медыкаў, дапамога рэстаратараў — добрыя прыклады салідарнасці.

    Многае змяняецца, і цікава расказаць, як людзі жывуць у гэтых умовах. Такое поле для дзейнасці, што толькі паспявай працаваць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці