• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З’явіўся спіс самых папулярных беларускіх ютуб-каналаў. Пра некаторыя вы дакладна не чулі

    Тэлеграм-канал «Youtube Беларусі» склаў топ беларускіх каналаў 2023 года па праглядах. У першай дзясятцы ёсць тыя, пра якія вы маглі не чуць. «Наша Ніва» расказвае пра іх падрабязней.

    Усе 50 самых папулярных каналаў, якія ўключылі ў топ, разам набралі ў 2023‑м 2,5 мільярда праглядаў. Сярод лідараў ёсць каналы розных жанраў: гэта і медыя (напрыклад, NEXTA Live, БЕЛСАТ NEWS, Onlin­er), і забаўляльныя («Овощевоз», «Слава Комиссаренко», «Лонгплей»), каналы з дзіцячым і фітнэс-кантэнтам, музыка, відэа навуковага зместу і не толькі.

    Аўтары спісу таксама называюць самыя хуткарослыя каналы рэйтынгу. Сярод іх, дарэчы, канал Наша Ніва NEWS — рост у 5,7 раза.

    А топ-10 рэйтынгу выглядае так:

    «Наша Ніва» расказвае пра каналы, якія могуць быць вам незнаёмымі.

    ЗАРАЗ (900 мільёнаў праглядаў за год)

    З вялікім адрывам у рэйтынгу лідзіруе канал «ЗАРАЗ» (1,69 мільёна падпісантаў) ад блогера Мікіты Кавалеўскага. Хлопец робіць пазнавальны кантэнт: відэа з фактамі пра розныя краіны, вядомых асобаў і феномены. 

    Некалькі месяцаў таму Мікіта паспрабаваў выжыванне ў Еўрасаюзе на 1 цэнт у суткі — насамрэч хлопец меў у сябе значна большыя сродкі, якія здабываў розным чынам падчас чэленджа. А ў канцы снежня ў Мікіты выйшла відэа пад назвай «Я з’ехаў у самы свабодны горад Расіі». Такім аказаўся горад Свабодны ў Амурскай вобласці, дзе Мікіта дакрануўся да класічнай расійскай глыбінкі — 30 градусаў марозу, савецкая архітэктура і непаўторны рэгіянальны сэрвіс.

    perpetuumworld (270 мільёнаў праглядаў)

    На другой пазіцыі ў спісе размясціўся канал з аглядамі гульняў — у per­petu­um­world 3,64 мільёна падпісчыкаў. Выглядае, што ў Аляксандра, вядучага на per­petu­um­world, няма пераваг у жанрах гульняў — ён бярэцца за ўсё: выжывае ў свеце зомбі з Ari­zona Sun­shine 2, грае ў гастраэнтэролага ў Revenge Of The Colon і захоплівае старажытную Еўропу ў Shield­wall.

    Відэа на канале выходзяць не радзей за тыдзень-два, а то і кожны дзень. 

    Дикий Лось (129,6 мільёна праглядаў)

    Чацвёртае месца ў топе займае канал бабруйскага ратавальніка. Яўген Лось мае 20-гадовы стаж у трэніроўках (аддае перавагу варкауту і калістэніцы), два рэкорды, зарэгістраваныя ў Кнізе рэкордаў Гінэса, і багата чэмпіёнстваў краіны па вулічным варкауце.

    Свой канал Яўген заснаваў яшчэ 13 гадоў таму. На гэтай старонцы ён выкладае відэа з трэніроўкамі для розных зон ці на ўсё цела, а раней яшчэ і рабіў чэленджы — напрыклад, з падцягваннямі ці працай на турніку. А нядаўна паказаў, як пажарныя адціскаюцца на брусах — 132 тысячы праглядаў!

    Антон Маляр (75,8 мільёна праглядаў)

    Пятае месца ў рэйтынгу займае канал пра машыны з 725 тысячамі падпісчыкаў. Збольшага блогер Антон расказвае пра тое, як ён фарбуе і пераварвае машыны, закранае і іншыя аўтамабільныя тэмы: напрыклад, як выдаліць іржу ўнізе дзвярэй, ці паказвае працэс аднаўлення старых машын. 

    Ролікі з рэстаўрацыяй аўтамабіляў — адны з самых папулярных на канале. Адзначым, напрыклад, аднаўленне ўседарожніка 1982 года, які нехта выкінуў (5,3 мільёна праглядаў) ці старога BMW з 1990‑х (17 мільёнаў праглядаў).

    NEWTONLABS (56,5 мільёна праглядаў)

    На восьмай пазіцыі ў топе размясціўся канал пра гаджэты — праўда, аўтар аддае перавагу таварам ад Apple. Ёсць відэа і для няяблычнікаў — напрыклад, ролік «100 фактаў аб Apple» на 120 тысяч праглядаў ці відэа пра топ-20 найвялікшых тэхналагічных правалаў, якія ўвайшлі ў гісторыю (663 тысячы праглядаў).

    Хаця і тым, хто ўжо мае гаджэты ад Apple, тут дакладна будзе на што паглядзець. Напрыклад, прэзентацыі розных мадэляў айфонаў, параўнанне кітайскіх і арыгінальных дапаўненняў для гаджэтаў, чахлоў і кабеляў.

    Цалкам топ-50 ютуб-каналаў тут

    Чытайце яшчэ:

    «Простите за такой обидный и непредсказуемый финал». Белорусских медиа остается все меньше. Посмотрели, какие из них закрылись в 2023 году

    Хто ў беларускім ютубе робіць крутыя відэагутаркі? Шэсць рэкамендацый для прагляду

    Хто тыя прапагандысты з тэлебачання, каму ўлады дзякуюць за інфармпалітыку?

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці