З’явіўся анлайн-слоўнік адпаведнікаў з рускай мовы. Ён змяшчае больш за 77 тысяч слоў і ўстойлівых выразаў
Паэт Алег Мінкін стварыў унікальны слоўнік Antykalka.org.
Antykalka.org — гэта слоўнік адпаведнікаў з рускай мовы. У ім даюцца распаўсюджаныя (і нераспаўсюджаныя) словы і выразы на рускай мове і беларускія адпаведнікі да іх.
Напрыклад, «а мне и не в память» — «а мне і не ў помкі (памкі)».
Ці «а мне что за дело» — «а мне што да таго, а мне што?»
Таксама даецца шмат медыцынскай лексікі, сельскагаспадарчай, фразеалогіі, слэнгу. Слоўнік змяшчае 77 146 пазіцый.
Алег Мінкін нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Чарняўка ў Хоцімскім раёне. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці. Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на станцыях нафтаправоду «Дружба» (Наваполацк), інжынерам-наладчыкам «Галоўтранснафты» (Гомель), інжынерам у Цюменскай вобласці.
З пачатку 1990‑х жыве ў Вільні, выдаваў газету «Рунь». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза пісьменнікаў Літвы.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна», прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994), а таксама дзіцячых кніг. Пераклаў вершы Ц. Норвіда, Б. Лесьмяна, Л. Стафа, М. Зэрава, П. Грабоўскага.
Чытайце яшчэ:
«Ідзе паступовае паглынанне калектыўнага беларуса расійскім кантэкстам». Крытыкі падвялі культурніцкія вынікі года
«Свет працягвае жыць далей, пакуль я замер паміж мінулым і будучыняй». Яўген Атцецкі пра сваю другую зіму ў Львове
Не без агаворак і выключэнняў. У Еўропе дасягнулі важнага пагаднення аб рэгуляванні ў медыясферы