• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Знішчым капіталізм!» Івацэвіцкага анархіста, прысуджанага да хіміі, яшчэ і аштрафавалі за рэпосты «Укантакце»

    16 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна завяршыўся чарговы працэс за перапост у сацыяльнай сетцы. Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла не ўзяла пад увагу ніякія юрыдычныя аргументы абароны і аштрафавала Уладзіслава Сераду на 15 базавых велічынь.

    Уладзіслаў Серада. Фота з "Гарадзенскай Вясны"  «Знішчым капіталізм». Уладзіслаў Серада. Фота з «Гарадзенскай Вясны»

    Івацэвіцкі анархіст Уладзіслаў Серада прызнаны вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Серада пакуль што знаходзіцца ў Гродна на «хіміі». Ён быў асуджаны за бойку ў Бярозе, як сцвярджае анархіст, — з неанацыстамі.

    Жыхара Івацэвічаў вінавацілі ў рэпосце «УКантакце» трох паведамленняў: пра акцыю маскоўскіх анархістаў, а таксама пра акцыі супраць так званага дэкрэту «аб дармаедстве».

    Уладзіслаў Серада пацвердзіў той факт, што ён зрабіў рэпост матэрыялаў, якія фігуруюць у матэрыялах адміністрацыйнай справы. Але ён патлумачыў, што не бачыў нічога кепскага ў звычайных інфармацыйных матэрыялах і нават не мог падазраваць, што яны могуць трактавацца як экстрэмісцкія. У адным з матэрыялаў расказвалася пра акцыю маскоўскіх анархістаў у падтрымку беларускіх анархістаў, у іншых двух — пра акцыі супраць так званага ўказу аб дармаедстве, якія прайшлі ў Беларусі ў 2017 годзе. Пра гэтыя акцыі адкрыта інфармавалі многія, у тым ліку і дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы.

    Сваёй віны ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння Уладзіслаў Серада не прызнаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці