Журналісты пікетавалі МУС. Міністр Караеў да іх не выйшаў ФОТА
Сёння ў Мінску журналісты беларускіх выданняў сабраліся побач з будынкам Міністэрства ўнутраных спраў. Яны хацелі сустрэчы з міністрам Караевым, каб кіраўнік сілавога ведамства адказаў на пытанні пра затрыманых калег.
Нагадаем, сёння ў суд так і не прывезлі справы затрыманых 1 верасня журналістаў. Журналісты за кратамі ўжо больш за двое сутак.
Гэта Надзея Калініна (TUT.BY), Аляксей Суднікаў (TUT.BY), Андрэй Шаўлюга (БелаПАН), Марыю Эляшевіч, Сяргей Шчогалеў (Святаслаў Зоркі), Мікіта Дубалека (Мікіта Недаверкаў) — усе трое працуюць журналістамі ў рэдакцыі «Комсомольской правды в Беларуси».
Дела шестерых задержанных журналистов отправили на доработку. Журналистов оставили в изоляторе
У будынак МУС зайшлі генеральны дырэктар і галоўны рэдактар TUT.BY Людміла Чекіна і Марына Золатова. Ім прапанавалі запісацца на прыём і абскардзіць затрыманне калег праз пракуратуру (яны кажуць, што абавязкова зробяць гэта).
Пасля пікету побач з будынкам МУС журналісты сталі ў ланцуг на вуліцы Раманаўская Слабада. Затым супрацоўнікі рэдакцый рушылі да Міністэрства інфармацыі.