• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты недзяржаўных СМІ: Ёсць устаноўкі найперш даваць інфармацыю дзяржаўным медыя

    Служба маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пацікавілася ў прадстаўнікоў незалежных медыярэсурсаў Брэсцкай вобласці, ці сутыкаюцца яны з праблемамі доступу да інфармацыі, звязанай з распаўсюдам каранавірусу ў Беларусі.

    Павел Дайлід

    Павел Дайлід, “Першы Рэгіён”:

    — Атрыманне інфармацыі па сітуацыі з каранавірусам часта залежыць ад узаемаадносін у пэўным рэгіёне паміж афіцыйнымі і недзяржаўнымі медыя, а таксама стаўлення да гэтага ідэалагічнага аддзела выканаўчай улады.

    Напрыклад, калі браць Івацэвічы, то “Першы Рэгіён” некалькі разоў звяртаўся да галоўнага ўрача мясцовай раённай бальніцы Васіля Юзэфовіча. Пакуль ён не адмаўляў нам у каментарах і запэўніваў, што яго ўстанова аховы здароўя зацікаўленая, каб людзі  мелі актуальную інфармацыю.

    8 красавіка давялося звяртацца па каментар да галоўнага ўрача Івацэвіцкага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандра Ковыша. Ён адмовіўся размаўляць, нават не выслухаўшы пытанне, і спаслаўся на занятасць. Аднак прыблізна ў той жа час на сайце мясцовай дзяржаўнай раённай газеты яго каментар з’явіўся.

    На мой погляд, медыкі ахвотней кантактавалі б з недзяржаўнымі медыя, калі б не было ўстановак найперш даваць інфармацыю дзяржаўным СМІ. Таму, паўтаруся, гэта залежыць ад жадання мясцовых уладаў, якое ў розных рэгіёнах праяўляецца па-рознаму.

     

    Віктар Марчук, “Брестская газета”:

    Калі казаць пра доступ да інфармацыі на тэму каранавіруснай інфекцыі, то нашы журналісты маюць такія ж самыя магчымасці, як і звычайныя грамадзяне. Карыстаемся тым, што публікуецца на афіцыйных сайтах і знаходзіцца ў адкрытым доступе. Таму ў гэтым сэнсе — ніякіх адрозненняў.

    Віктар Марчук

    Упэўнены, што ў такі перыяд як цяпер, павінна быць па-іншаму. Афіцыйная інфармацыя мусіць абнаўляцца значна часцей, быць выразнай, зразумелай і па магчымасці падрабязнай. Гэта тычыцца не толькі сайтаў дзяржаўных устаноў. Мясцовыя медыкі павінны ладзіць прэс-канферэнцыі, каб журналісты маглі задаць свае пытанні.

    Чым больш будзе адкрытай інфармацыі для прэсы, тым менш фэйкаў, з’яўленне якіх так непакоіць улады.

     

    Алег Супрунюк, “Мой Брест”:

    Сітуацыя з асвятленнем падзей вакол распаўсюду каранавіруснай інфекцыі яскрава дэманструе агульны падыход, з якім даводзіцца сутыкацца незалежным медыя. Яны ўжо прызвычаіліся, што існуе пэўная манаполія на інфармацыю, калі прэс-службы ў першую чаргу дзеляцца навінамі з дзяржаўнымі СМІ.

    Алег Супрунюк

    Але, на жаль, акрамя падзелу на “сваіх” і “чужых”, ёсць і іншыя рэчы, якія не дазваляюць аператыўна даваць правераныя звесткі на цяперашнюю злабадзённую тэму. Напрыклад, на гэтым тыдні можна было назіраць, калі дзіўным чынам не супадалі звесткі пра колькасць захварэўшых на каранавірус канкрэтна ў Брэсцкай вобласці, што распаўсюджвалі Міністэрства аховы здароўя і  Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

    Праблему вырашылі проста: брэсцкія эпідэміёлагі спынілі публікацыю штодзённых зводак на сваім сайце, а міністэрства больш не падае статыстыку па кожным рэгіёне Беларусі.        

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці