Журналісту, які фатаграфаваў расійскую тэхніку, выставілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА
Баранавіцкаму журналісту Юрыю Ганцарэвічу, затрыманаму два тыдні таму, прад’явілі абвінавачанне па арт. 361[4] Крымінальнага кодэкса «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і перавялі ў Баранавіцкае СІЗА №6. Пра гэта стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Тыдзень таму пасля затрымання журналіста праўладныя прапагандысцкія каналы распаўсюдзілі відэа допыту журналіста і паведамілі, што Ганцарэвіч затрыманы за тое, што фатаграфаваў расійскую вайсковую тэхніку і дасылаў здымкі ў незалежныя медыя «Зеркало» і «Радыё Свабода».
Паколькі раней улады прызналі вядучыя беларускія незалежныя медыя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», цяпер журналіста абвінавацілі менавіта ў садзейнічанні такому «фармаванню». («Зеркало» не прызнана такім фармаваннем).
Ад учорашняга дня Юрый Ганцарэвіч пераведзены з СІЗА № 6 у Баранавічах (225413, Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258, Ганцарэвічу Юрыю Юр’евічу). Паводле выстаўленага абвінавачання журналісту пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
На дадзены момант за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 25 прадстаўнікоў медыя.
Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2022 годзе (табліца, спіс зняволеных)
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА