• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту вярнулі камп’ютар. Прынтар – дагэтуль на экспертызе

     

    Незалежнаму журналісту з Бярозаўкі (Гродзенская вобласць, Лідскі раён) Юрыю Дзяшуку прадстаўнікі Следчага камітэта вярнулі камп'ютар. Для гэтага журналісту давялося асабіста ехаць ў Ліду.

    Тэхніку – камп’ютар і стары непрацуючы прынтар – забралі 19 жніўня 2015 года міліцыянты, якія праводзілі ператрус у кватэры Юрыя.

    Паводле міліцыянтаў, у іх былі падазрэнні наконт дачыннасці Дзяшука да флэшмобу ў Бярозаўцы 25 ліпеня 2015 года. Санкцыю на ператрус даў раённы пракурор у межах расследавання крымінальнай справы па факце правядзення акцыі.

    У той дзень каля транспартнай прахадной шклозавода “Нёман” нехта склаў аўтамабільныя пакрышкі і раскідаў улёткі. Невядомыя пакінулі побач бутэлькі з невядомай вадкасцю і запалілі дымавыя шашкі. Акцыя была звязаная са з’яўленнем на шклозаводзе вытворчасці новай шклаваты, для якой выкарыстоўваюць шкодныя рэчывы.

    Пасля пачаліся ператрусы ў грамадскіх актывістаў Бярозаўкі. Напрацягу тыдня міліцыя зрабіла агляд памяшканняў і апытала сем грамадскіх актывістаў гэтага маленькага гарадка.

    Па словах Юрыя Дзяшука, прадстаўнікі Следчага камітэта абяцалі вярнуць яму яшчэ і стары прынтар, але дату вяртання не паведамілі. Прынтар нібыта знаходзіцца на экспертызе ў Гродна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці