• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку “Народнай волі” Глафіру Жук арыштавалі на 30 сутак

    У суботу ў Мінску затрымалі журналістку Глафіру Жук. Вечарам 29 мая стала вядома, што яна знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС па адміністрацыйнай справе, далей дзяўчыну даставілі ў ізалятар на Акрэсціна.

    31 мая Глафіру Жук суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў журналістку арыштам на 30 сутак.

    14 траўня Глафіра Жук асвятляла для «Народнай волі» суд па “справе студэнтаў”. Тады ля будынку суда затрымалі некалькіх чалавек, у тым ліку і журналістку TUT.BY Любоў Каспяровіч. Каспяровіч абвінавацілі ў несанкцыянаванай акцыі і асудзілі на 15 сутак арышту. Яна ўжо адбыла арышт і выйшла на свабоду ў суботу, 29 траўня.

    15 человек в двухместной камере и побудка два раза за ночь: журналистка Любовь Касперович о «сутках» на Окрестина

    А Глафіру Жук затрымалі акурат у гэты ж дзень.

    Сёння журналістцы спаўняецца 20 гадоў. І сёння ж суд Маскоўскага раёна разгледзіць справу супраць яе. Ад суботы Глафіра знаходзіцца на Акрэсціна.

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці