• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Ларысу Шчыракову будуць судзіць у дзень яе народзінаў

    “Сёння я атрымал sms-паведамленне, што акурат 13 красавіка, у дзень майго нараджэння, мяне выклікаюць у суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Будуць разглядаць  пратакол з міліцыі, складзены паводле артыкула  22.9 КаАП — за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”, — паведаміла Ларыса Шчыракова службе маніторынгу ГА “БАЖ”.​

    “Незаконны выраб” міліцыя Цэнтральнага раёна Гомеля ўгледзела  ў відэасюжэце “Кармленне галубоў, ці Прагулкі па набярэжнай”, які выйшаў 1 сакавіка на беларускамоўным спадарожнікавым тэлеканале “Белсат” (Польшча).

    У сюжэце распавядалася пра гамельчукоў, якія ў нядзелю збіраюцца на гранітнай набярэжнай Сожа  і кормяць галубоў, а заадно гутараць з журналістамі і блогерамі  пра свае праблемы, абмяркоўваюць эканамічную і грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне.

    “Лічу, што паказальнае прыцягненне мяне да адказнасці, ды яшчэ ў дзень народзінаў — гэта спроба запалохаць не толькі мяне, але і ўсю незалежную медыйную супольнасць падчас пандэміі каранавіруса. А наперадзе ж яшчэ і прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Вось і стараюцца памагатыя рэжыму”, — кажа Шчыракова.

    Гэта ўжо другі выпадак, калі журналістку-фрылансера судзяць менавіта ў дзень нараджэння. Агулам Ларысу Шчыракову ўжо звыш 20 разоў прыцягвалі да адказнасці паводле артыкула 22.9 КаАП з пакараннем буйнымі штрафамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці