• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку-фрылансера з Гомеля Марыну Драбышэўскую пакаралі 10-суткавым арыштам

    Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 15 верасня пакараў журналістку-фрылансера, сябра ГА "БАЖ" Марыну Драбышэўскую за ўдзел у недазволеным маршы пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 10 суткамі арышту. Мінулую ноч яна правяла ў ізалятары.

    Марыну прэвентыўна затрымалі напэрэдадні разам з сябрам ГА «БАЖ» Яўгенам Меркісам супрацоўнікі міліцыі з удзелам дзяржаўтаінспектараў. «Паляванне» за імі вялося яшчэ ад пятніцы. Драбышэўская паспела напісаць на сваёй старонцы ў  Face­book, што іх вязуць у Чыгуначны райаддзел міліцыі.

    Ноччу старшыня Гомельскай філіі ГА «БАЖ» Мікола Бянько разам з маці Драбышэўскай  ездзілі ў Чыгуначны РАУС, каб перадаць Марыне адзенне і ежу.

    Сённня ў судзе Антаніне Драбышэўскай зрабілася кепска, калі абвясцілі пра арышт дачкі. Жанчына мае інваліднасць, ёй патрабуецца дапамога, а дачку за надуманае правапарушэнне адправілі на дзесяць сутак у ізалятар.

    Марына Драбышэўская асвятляла маршы пратэсту для шэрагу СМІ, у прыватнасці, для мясцовага папулярнага партала «Моцныя навіны».

    У ізалятары знаходзіцца і журналіст-фрылансер Яўген Меркіс, які таксама вёў стрымы з пратэстных маршаў у Гомелі.  Як паведаміў Службе маніторынга ГА «БАЖ» афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні Яўгена Меркіса (паводле папярэдняй інфармацыі) прызначаны на 17 верасня ў Навабеліцкім раённым судзе Гомеля.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці