• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў Інанец і Лычаўку, якія адбываюць “хатнюю хімію”, унеслі ў “экстрэмісцкі” спіс

    Міністэрства ўнутраных спраў 3 лютага абнавіла “пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Сярод “фігурантаў” аказаліся незалежныя журналісты Сняжана Інанец і Алаксандр Лычаўка. 

    У новыя “экстрэмісты” ведамаства запісала адразу 18 чалавек, цяпер агульная колькасць у базе сілавікоў складае 2388 прозвішчаў.

    Пад нумарамі 2380 і 2381 цяпер значацца журналісты Сняжана Інанец і Аляксандр Лычаўка – муж і жонка, пасля трох месяцаў папярэдняга ўтрымання ў мінскім следчым ізалятары асуджаныя да абмежавання волі (так званая “хатняя хімія”) за ўдзел у нядзельным маршы 2020 года.

    Да арышту Аляксандр Лычаўка супрацоўнічаў з выданнем The Vil­lage, спецыялізаваўся на краязнаўчай журналістыцы. Сняжана Інанец раней была ў камандзе інфармацыйнага партала Tut.by, а пасля яго разгрому ўладамі працавала ў рэдакцыі інтэрнэт-рэсурсу Onlin­er.

    Сувязь з сужэнцамі знікла 6 кастрычніка 2022 года. А ўжо на наступны дзень у адным з тэлеграм-каналаў, блізкім да ГУБАЗіК (падраздзяленне МУС практычна цалкам сканцэнтравалася на барацьбе з іншадумствам) з’явілася традыцыйнае “пакаяльнае відэа”. У кадры затрыманыя вымушана “прызнаваліся”, што былі падпісаныя на “дэструктыўныя каналы”, а таксама ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту.

    Неўзабаве іх перавялі ў сталічны СІЗА №1 паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — “арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў ці арганізацый пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства”. Артыкул нефармальна атрымаў назву “народнага”, паколькі на яго падставе прыцягнутыя да адказнасці (і працягваюць затрымлівацца) шматлікія апаненты цяперашніх беларускіх уладаў.

    Праваабарончая супольнасць прызнала зняволеных мужа і жонку палітычнымі вязнямі.

    Чаканне судовага працэсу невытлумачальна зацягнулася і пераваліла ў 2023 год. Справу журналістаў накіравалі на разгляд у суд Першамайскага раёна Мінска. Прадстаўнік пракуратуры першапачаткова запытваў для Сняжаны Інанец 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, для Аляксандра Лычаўкі – 3 гады паводле аналагічнай санкцыі.

    Фінальны вердыкт быў агучаны 13 студзеня: Сняжана Інанец атрымала на паўгода меней, чым патрабавала абвінавачванне – 2 гады так званай “хатняй хіміі”, а вось Аляксандр Лычаўка “скідак” ад правасуддзя не дачакаўся – 3 гады абмежавання волі. Пакаранне ў абодвух выпадках – за “ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах” падчас шматтысячных акцый у Мінску. 

    Пасля агалошвання судовага рашэння мужа і жонку вызвалілі з‑пад варты ў зале суда. Да таго яны атрымалі больш чым трохмесяцовы досвед зняволення ў мінскім следчым ізалятары.

    На гэты момант дакладна невядома, ці скарысталіся сужэнцы правам на абскарджанне прысуду, да агучвання канчатковага вердыкту застаючыся пад падпіскай аб невыездзе, або ўжо пачалі адбываць свой “хатні арышт”.    

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці