• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістам Сяргею Будкіну і Яўгену Шапчыцу не дазволілі весці здымкі ў сталічным клубе Re:Public

     

    Канфлікт здарыўся 11 лістапада на канцэрце гурта Nizkiz. Дырэктар Re:Public Андрэй Старцаў перашкодзіў ажыццяўленню прафесійных абавязкаў журналістам Сяргею Будкіну і Яўгену Шапчыцу, якія здымалі сюжэт пра магілёўскую каманду для тэлеканалу «Белсат». Камеру загадалі выключыць, мікрафон схаваць і не весці здымкі мерапрыемства.

    Журналіст Сяргей Будкін быў акрэдытытаваны на мерапрыемстве – гэта пацвердзілі прэс-службе ГА “БАЖ” дачынныя да акрэдытацыі асобы. Забарона на здымкі зыходзіла асабіста ад сп-ра Старцава. “У прыватнай размове кіраўнік Re:Public заявіў, што тэлеканалу, які не мае акрэдытацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, нельга заходзіць у ягоную «кватэру»”, – піша Tuzin.fm.

    «Наш партал больш не будзе асвятляць мерапрыемствы, якія праходзяць у гэтым клубе, праз стаўленне кіраўніцтва пляцоўкі да журналістаў», ­– заяўляе партал.

    Нагадаем, што ў 2013 годзе аналагічным чынам журналістам “Белсату” не дазволілі здымаць у клубе “Гудвін” канцэрт гурта N.R.M.

    А ў 2012‑м канфлікт быў з арганізатарамі канцэрта Аляксандра Кулінковіча ў тым жа «Гудвіне».

    Прадстаўнік тэлеканалу “Белсат” у Беларусі Міхась Янчук тады пракаментаваў сітуацыю наступным чынам: “Асяроддзе, у якім мы дзейнічаем, мы ствараем самі. Калі свае сваіх будуць баяцца, то мы так запалохаем адзін аднаго да смерці… Калі ўжо мы вымушаныя працаваць на адной маленькай выспачцы свабоды, то нам трэба намагацца гэтую свабоду максімальна пашыраць, а не звужаць…”

    Дырэктар Re:Public пра канфлікт з Будкіным: справа не ў акрэдытацыі Белсату, а ў здымцы без узгадненьня

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці