• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Алег Груздзіловіч атрымаў прэмію “Надзея Свабоды”

    Падчас Форуму вольнай журналістыкі, які адбыўся 1 снежня ў Сейме Літвы, была ўручаная прэмія “Надзея Свабоды” рэпарцёру Алегу Груздзіловічу, які нядаўна выйшаў на волю і пакінуў Беларусь.

    Як падкрэслілі прадстаўнікі Саюза журналістаў Літвы, прэмія была ўручана ў знак салідарнасці з незалежнымі журналістамі Беларусі, якія натхняюць грамадства на салідарнасць.

    Трэці год запар гэтая прэмія дастаецца беларусам (ў 2020‑м яе атрымалі Кацярына Барысевіч, Алена Талкачова, Таццяна Каравенкава, Кацярына Андрэева ​​і Дар’я Чульцова, а ў 2021‑мАндрэй Аляксандраў — рэд.), — адзначыў падчас уручэння прэміі дэпутат Сейма Літвы Казімірас Старкявічус. — Я вельмі рады, што наша сям’я як заснавальнік прэміі можа зрабіць лепту ў гэтую ўрачыстую місію.

    У слове ў адказ Алег Груздзіловіч згадаў журналістаў, якія па-ранейшаму знаходзяцца ў месцах несвабоды і якіх ён сустракаў у сценах СІЗА і калоніі — Дзмітрыя Наважылава, Марыну Золатава, Андрэя Скурко, Ягора Марціновіча, Андрэя Аляксандрава:

    — Спадзяюся, калі яны выйдуць на волю, таксама змогуць атрымаць прэміі.

    Нягледзячы на ​​складаны кантэкст, па словах журналіста, ён з аптымізмам глядзіць на будучыню:

    — У жніўні 2020 года, калі мы працавалі на перадавой, мы не да канца ўяўлялі, што 2020 год будзе адрознівацца ад 2010-га ці 2006-га. Аказалася не так: здарылася рэальная рэвалюцыя. Цяпер яна пайшла ў падполле. Але яна ёсць і абавязкова будзе. Упэўнены, будучым беларускім журналістам не будзе сорамна за свой народ.

    Чытайце яшчэ:

    В Вильнюсе открылся Форум свободной журналистики

    Святлана Ціханоўская: “Без незалежных СМІ мы не зможам пабудаваць моцную дэмакратыю”

    За “абразу прэзідэнта” і “распальванне варожасці” судзяць карэспандэнта “Комсомольской правды” Генадзя Мажэйку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці