• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманы дырэктар газеты «Беларусы і рынак»

    Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты "Беларусы і рынак" Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія Кахно, галоўны рэдактар "БіР" Андрэй Александровіч.

    Па словах жонкі Залатых, яму інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — «Распальванне нацыянальнай варажнечы». У яго канфіскаваныя ноўтбук і сродкі сувязі.

    Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні. Працэсуальны статус Андрэя — сведка па справе аб распальванні нацыянальнай варажнечы, заведзенай  супраць дырэктара «БіР» Канстанціна Залатых.

    На волі і бухгалтарка выдання Юлія Кахно. Яе таксама затрымлівалі раніцай 18 траўня.

    «Беларусы і рынак» — бадай што апошняе незалежнае выданне, якое працуе ў Беларусі. Гэта салідная газета, з большага прысвечаная эканоміцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці