• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманага журналіста пратрымалі ў міліцыі паўтары гадзіны ФОТА

    А 15-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа ў Мінску затрымалі незалежнага журналіста Аляксандра Зянкова, які здымаў на камеру вулічны перформанс. У гэты дзень ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-акцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі.

    Пасля затрымання журналіста даставілі ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёна Мінска, дзе ўзялі тлумачэнні, а таксама скапіявалі відэазапіс з камеры журналіста.

    Прыкладна праз паўтары гадзіны пасля затрымання Аляксандра Зянкова вызвалілі.

    Журналіст мае намер абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, бо заканадаўства прадугледжвае адказнасць за стварэнне перашкодаў для працы журналістаў і адвольнае затрыманне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці