• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Замежныя СМІ пішуць пра Беларусь усё радзей, а калі пішуць — то пра Лукашэнку

    Замежныя медыя ўсё менш цікавяцца Беларуссю па-за межамі геапалітычнай сітуацыі. Адносна агульнай колькасці, матэрыялаў пра рэпрэсіі ў краіне ці дэмакратычны рух прыкметна менш. Да такой высновы прыйшлі даследчыцы Леся Руднік і Кацярына Шмаціна.

    Не рэпрэсіі, а вайна

    Даследчыцы аналізавалі публікацыі 17 замежных выданняў у 2021–2022 гадах, каб зразумець, якія падзеі прыцягвалі ўвагу. Адразу можна расказаць пра некалькі высноў, якія зрабілі Руднік і Шмаціна:

    «Замежныя СМІ асвятляюць Беларусь перадусім у кантэксце геапалітычных падзей, такіх як вайна ці міграцыйны крызіс. Па-другое, беларускія ўлады, у прыватнасці, Лукашэнка, з’яўляліся галоўнымі героямі артыкулаў пра Беларусь, у той час як асоба Ціханоўскай ці дзейнасць беларускай апазіцыі заставаліся менш заўважнымі», — канстатуюць навукоўцы.

    А як замежныя выданні характарызуюць саміх беларусаў? Часцей як ахвяраў рэжыму, якія не падтрымліваюць вайну Расіі супраць Украіны. І менавіта падтрымку Лукашэнкі з боку Масквы замежныя медыя часцей называюць адной з асноўных прычын таго, што беларускі вулічны пратэст не перамог.

    Праўда, цяпер замежныя медыя зацікаўленыя не рэпрэсіямі і зменамі ў Беларусі, а саўдзелам рэжыму Лукашэнкі ў вайне.

    Ахвяры ці суагрэсары?

    «З пачаткам вайны беларусаў усё часцей называлі суагрэсарамі адносна Украіны. Аднак вобраз смелай і мірнай нацыі, створаны ў 2020-ым годзе таксама не знік. Асэнсоўваючы сваю ролю ў дзеяннях рэжыму, лідары думкі сярод беларусаў пераконвалі ў вінаватасці альбо адсутнасці адказнасці ў вайне», — адзначылі аўтаркі даследавання.

    І сапраўды, у сусветных медыя ёсць бінарны падзел: ахвяры і агрэсары.

    «Аднак частка артыкулаў апісвала беларусаў як смелую нацыю альбо народ пад акупацыяй Расіі. Пры гэтым колькасць артыкулаў, дзе беларусаў называюць ахвярамі, расла, калі гутарка факусуецца на беларусах унутры краіны. Адметна, што вобраз беларусаў як спонсараў рэжыму часцей за іншых узгадваўся ва ўкраінскіх СМІ. Для польскіх выданняў стала актуальнай тэмай эміграцыя беларусаў, а літоўскія часцей за іншых пісалі пра актывізм і пратэсты ўнутры краіны. Таксама ў артыкулах, што закранаюць вобраз Беларусі ў краіне, 20% матэрыялаў узгадваюць палітзняволеных і рэпрэсіі. Прааналізаваныя нямецкія і літоўскія выданні ўзгадвалі палітзняволеных найчасцей», — адзначылі аўтаркі.

    Пішуць пра Лукашэнку

    Асноўны актар, які згадваецца ў замежных артыкулах — Лукашэнка. Ён стаў «героем» 27% артыкулаў. Як пішуць аўтаркі даследавання, вялікая частка матэрыялаў прыйшлася на абмеркаванне яго асабістай пазіцыі ў дачыненні да вайны ва Украіне, а таксама яго стасункаў з Пуціным.

    «У адрозненне ад Лукашэнкі, Ціханоўская займала нашмат менш месца ў медыйнай прасторы замежжа. У большасці выпадкаў, калі пра яе пісалі, медыі асвятлялі яе міжнародныя візіты (29%) і дзеянні, скіраваныя на дэмакратызацыю Беларусі (22%). Але таксама ў параўнанні з Лукашэнкам (1,5%) персанальная гісторыя Ціханоўскай цікавіла журналістаў куды часцей (16%)», — пішуць даследчыцы.

    Асноўныя тэмы, якім надавалася ўвага апошнія два гады — міграцыйны крызіс і вайна. Аўтаркі адзначаюць пэўную «нішавасць» беларускай тэмы для замежных СМІ, праз што выходзіць не так шмат матэрыялаў пра падзеі ў нашай краіне.

    Чытайце яшчэ:

    Аўтара крытычнай публікацыі на сайце “Ганцавіцкі час” выклікалі ў міліцыю

    «Адбыць у вязьніцы прыдуманы тэрмін — меншая пакута, чым разьвітацца з Радзімай». Андрэй Кузьнечык: год за кратамі

    На Дар’ю Лосік цісне адміністрацыя брэсцкага СІЗА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці