• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За кнігу Пачобута – тры гадзіны на мяжы

    У рэдактара сайта "Радыё Рацыя" на мытным пункце "Гродна-2" забралі "крамольныя" выданні.

    Журналіст Аляксей Трубкін быў затрыманы на тры гадзіны для складання пратаколаў і дачы тлумачэнняў на гарадзенскім тэрмінале чыгуначнага вакзала. Выпадак адбыўся у ноч з пятніцы на суботу, хлопец акурат вяртаўся ў Беларусь цягніком «Малкіня-Гродна».

    Мытнікам не спадабалася кніжка Пачобута «Sys­tem Białoruś» з фота прэзідэнта Беларусі на вокладцы, а пасля да яе далучылі «Агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі за 2010 год» выдання праваабарончага цэнтру «Вясна».

    Гістарычныя кнігі Мірановіча ды Косіма, якія таксама знайшліся ў заплечніку журналіста, мытнікаў не зацікавілі. А вось «Агляд-хроніка» і кніга Пачобута засталіся ў мытнікаў – іх забралі паводлле адмысловага акту. Далейшы лёс выданняў будуць вызначаць дзяржаўныя эксперты.

     

    На гэтую ж тэму:

    Выпадкі вынятку друкаванай літаратуры на мяжы (2012–2015 г.г.) табліца, абнаўляецца

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці