Выпускнікі фотакурса БАЖ запрашаюць на адкрыццё выніковай выставы — 12 лютага!
Беларуская асацыяцыя журналістаў і Літаратурны Музей Петруся Броўкі запрашаюць на выніковую выставу выпускнікоў адукацыйнага курса БАЖ “Фотагісторыя па пунктах” — 12 лютага а 18:30!
10 лепшых фотагісторый новых беларускіх аўтараў будуць прадстаўлены ў музейнай экспазіцыі. Гэтыя гісторыі пра людзей, пра адзіноту, пра складанасці сталення, пра горад і з’явы.
Ралан Барт у сваім знакамітым эсэ “Camera lucida” выказаў думку аб тым, што лепшае ў фатаграфіі – гэта Punktum (кропка).
“Punktum” – тое незаўважнае, што кранае раз і назаўжды. Пачуццё, якое з’явілася пры першым поглядзе на фотаздымак, і потым не адпускае нас, прымушаючы вяртацца ў думках да ўбачаных, а дакладней адчутых, вобразаў зноў і зноў.
На адкрыцці вы зможаце пазнаёміцца з аўтарамі выставы, задаць пытанні і падзяліцца сваімі думкамі аб Punktum 16+.
Трэнеры курса Сяргей Балай і Павел Волкаў.
Удзельнікі выставы:
1. Таццяна Свірэпа
2. Святлана Станкевіч
3. Ксенія Галубовіч
4. Марк Жыгман
5. Аляксей Скрыннікаў
6. Марыя Амеліна
7. Аляксандр Сідарэўскі
8. Алеся Рудовіч
9. Вікторыя Якімава
10. Аляксандр Чугуеў
12 лютага, 18:30, Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Уваход вольны!
Кантактныя тэлефоны:
+375292683108; (017) 327–27-50, (017) 226–09-81