Выдавецтва «Янушкевіч» запускае новую інтэрнэт-кнігарню knihauka.com
Пра гэта было абвешчана ў сацсетках кнігарні.
Новая інтэрнэт-кнігарня працуе на сайце knihauka.com.
«Пакуль у тэставым рэжыме, будзе шмат сырога, недаробак і інш., таму адразу просім прабачэння за збоі.
Цягнуць далей не было як, тым больш што на пачатку чэрвеня невядомыя асобы знішчылі нашу старонку januskevic.by», — гаворыць каманда «Кнігаўкі».
На сайце будзе прадстаўлены самы шырокі асартымент кніг, які ёсць у інтэрнет-кнігарні.
«Будуць працаваць зніжкі з промакодамі, падключана праграма лаяльнасці для сталых кліентаў. Тут даступная дастаўка ў Вялікабрытанію, Францыю і Іспанію — тое, чаго бракавала ў маркетплэйсе Allegro. Падключаны самыя папулярныя сістэмы аплаты і кур’ерскія службы.
З цягам часу гэтая пляцоўка стане асноўнай — менавіта тут будзе адкрывацца папярэдні заказ, выкладвацца навінкі і запускацца разнастайныя акцыі», — абяцаюць арганізатары інтэрнет-кнігарні.
Чытайце яшчэ:
На дачку журналіста Змітра Лупача заведзена крымінальная справа. Яна ў СІЗА пад вартай
Саша Романова: «Солидарность белорусов никуда не исчезла»
«Заклікаем аднавіць свабоду прэсы». У Аўстраліі падтрымалі зняволеных беларускіх журналістаў