• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд таксама адпісаўся наконт пераследу журналістаў-фрылансераў

    Вярхоўны суд Беларусі адказаў на зварот ГА “БАЖ” з нагоды пераследу журналістаў паводле артыкула 22.9 КаАП. Намеснік старшыні ВС Руслан Аніскевіч паведамляе, што ўзнятыя ў звароце журналісцкага аб’яднання пытанні “не могуць быць вырашаныя” ў адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян”.

    На думку прадстаўніка Вярхоўнага суда, журналісты, пакараныя штрафамі за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, могуць самі абскардзіць рашэнні.

    “Узнятыя ж у вашым звароце пытанні адносяцца да сферы прымянення заканадаўства, што вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, і не могуць быць вырашаныя ў адпаведнасці с Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзянаў””, – адзначае Руслан Аніскевіч.

    Днямі падобныя адказы на зварот ГА “БАЖ” даслалі МУС і Генеральная пракуратура, якія таксама не пажадалі абмяркоўваць масавы пераслед журналістаў-фрылансераў.

    Нагадаем, што 9 ліпеня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіравала зварот ў Вярхоўны суд, МУС, Генеральную пракуратуру і КДБ Беларусі.

    У сваім звароце Праўленне арганізацыі звяртала ўвагу на хвалю неабгрунтаванага пераследу беларускіх журналістаў паводле арт.22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

    Журналісцкая арганізацыя дамагалася публічнага абмеркавання праблемы прыцягнення да адказнасці фрылансераў – з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, ГА “БАЖ”, а таксама ўсіх зацікаўленых асобаў.

    На гэтую ж тэму:

    ГА «БАЖ» звярнулася ў Вярхоўны суд, Генпракуратуру, МУС і КДБ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці