• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд прызнаў Беларускі расследавальніцкі цэнтр «экстрэмісцкай арганізацыяй»

    Пра гэта сёння заявіла генеральная пракуратура Беларусі. 

    Як паведамляюць праваабаронцы, такое рашэнне прыняў суддзя Сяргей Мікалаеў. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме з удзелам КДБ.

    Само разбіральніцтва ініцыіраваў генпракурор Андрэй Швед. Яшчэ ў сярэдзіне лютага 2023 года ён накіраваў прапанову прызнаць БРЦ «экстрэмісцкай арганізацыяй» у Вярхоўны суд.

    «Адрагаваць на гэтую навіну мы вырашылі двума крокамі.

    Па-першае, зараз мы будзем выпускаць нашыя расследаванні на беларускай мове. Для тых, хто не надта добра ім валодае, мы дадаем рускамоўныя субтытры. Акрамя таго, мы забяспечваем нашы матэрыялы і англамоўнымі субтытрамі, каб пра карупцыйныя схемы кашалькоў Лукашэнкі і механізмы абыходу санкцый даведаліся як мага больш людзей па ўсім свеце.

    Па-другое, мы нарасцім абароты – летась мы раскрылі карупцыйных схем у Беларусі і за яе межамі на мільярд даляраў, у гэтым – пастараемся павялічыць гэты паказчык», – пракаментаваў кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч.

    Беларускі расследавальніцкі цэнтр – гэта незалежны прадакшан, які спецыялізуецца на найбольш складаных жанрах журналістыкі. БРЦ з’яўляецца чальцом OCCRP (цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці), а таксама – GIJN (глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў).

    Як распавядаў БАЖ спадар Івашкевіч, у яго каманду ўвайшлі журналісты, эксперты, аналітыкі, у якіх было жаданне выявіць тое, што застаецца таемным і скажае наша разуменне аб аб’ектыўнай рэчаіснасці.

    Чытайце яшчэ:

    Асцярожна: прапаганда! Ці трэба і як асвятляць прадзяржаўны кантэнт

    Главред Reform.by: журналистика — это иммунитет нации

    Сёння ў Кіеве прайшла паніхіда па ўсіх загінулых супрацоўніках украінскіх СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці