Віншуем з Міжнародным Днём свабоды прэсы і свабоды выказвання!
Шаноўныя калегі-журналісты і ўсе, хто датычны да гэтай прафесіі!
Зычым вам натхнення, цікавых тэмаў, гуманных кіраўнікоў і адказных падначаленых! Хай матэрыялы здаюцца ў час, не будзе расчаравання ад працы, а спадарожнікамі будуць удача, пачуццё свабоды і творчага ўздыму!
Міжнародны Дзень свабоды прэсы і свабоды выказвання быў заснаваны ў 1994 годзе Генеральнай асамблеяй ААН. Дата 3 траўня прымеркаваная да Віндхукскай Дэкларацыі, прынятай на семінары па развіцці незалежнай афрыканскай прэсы ў Віндхуку (Намібія) у 1991 годзе. У 1991 годзе Генеральная канферэнцыя ЮНЭСКА прыняла рэзалюцыю “Аб садзейнічанні свабодзе друку ва ўсім свеце”, паводле якой свабодная, плюралістычная і незалежная прэса з’яўляецца неад’емным складнікам дэмакратычнага грамадства.
Штогод з 1997 года у гэты дзень прысуджаецца прэмія ЮНЭСКА імя Гільерма Кана. У 2016-ым годзе атрымальніцай прэміі стала узбекская журналістка і праваабаронца Хадзіджа Ісмайлава, якая зараз знаходзіцца ў турме. 27 траўня Хадзіджы спаўняецца 40 гадоў, і супольнасць “Спорт за правы” распачала акцыю пратэстаў на гэты дзень, каб дамагчыся яе вызвалення.
Сачыць за абнаўленнямі і дзяліцца інфармацыяй пра ўзнагароду ЮНЭСКА можна па хэштэгах #UNESCO, #IrinaBokova.
Свабода слова змяняе жыццё:
Марыя Эйсмант: Пасля публікацыі Вярхоўны суд вярнуў кватэру сіротам
Анджэй Пачобут: Спілаваныя дрэвы падалі наўпрост на вайсковыя пахаванні