• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскія “бажаўцы” рыхтуюць фотавыставу, прысвечаную вядомаму распаўсюдніку незалежных СМІ Барысу Хамайду

    На фотаздымках, сабраных журналістамі, можна ўбачыць Барыса Хамайду і пад бел-чырвона-белым парасонам у цэнтры Віцебску. І зусім іншым, маладзейшым гадоў на 20, калі Барыс Ханонавіч быў рэдактарам газеты “Выбар” — аднаго з першых беларускіх незалежных выданняў.

    Ідэя зладзіць фотавыставу з’явілася напярэдадні 25 сакавіка — Дня Волі. Гэты дзень Барыс Ханонавіч заўсёды адзначае: не толькі выходзіць на сваё “працоўнае месца” з газетамі і часопісамі, але і віншуе віцебскіх мінакоў.

    Бел-чырвона-белы парасон над столікам распаўсюдніка відаць здалёк, спадар Барыс штодня прыходзіць да так званага “сіняга дому” на вуліцы Леніна, і гараджане ўжо добра ведаюць гэтае месца. Тут можна паразмаўляць пра палітыку, абмеркаваць апошнія навіны, набыць часопіс або газету. Многія гараджане нават сустрэчы прызначаюць “каля Хамайды”, бо ён стаў сапраўднай гарадской адметнасцю — чалавек, якога не скарылі арышты і штрафы за распаўсюд вольнага слова. Ён займаецца гэтым у любую пару году, не зважаючы на дождж, снег ці маразы. Менавіта такім Барыса Хамайду  паказаў фатограф Ігар Мацьвееў, правёўшы побач з распаўсюднікам не адну гадзіну…

    Віцебскія журналісты прапанавалі крыху змяніць першапачатковую канцэпцыю выставы пра адну з найвядомейшых асобаў гораду, ды падзяліць экспазіцыю на дзве часткі. Адна з іх будзе адлюстроўваць сучаснасьць, а другая — часы, што ўжо сышлі ў гісторыю. У прыватнасці, перыяд, калі выдавалася газета “Выбар”, якую Барыс Хамайда зарэгістраваў на ўласныя грошы, заробленыя на поўначы. У гэтай газеце Хамайда некалькі гадоў працаваў рэдактарам, у тым ліку і на грамадскіх пачатках, калі выданне было зачынена па рашэнні суда.

    Газета “Выбар” выходзіла накладам некалькі тысяч асобнікаў, яе добра ведалі ў горадзе. Пасля закрыцця газеты многія віцебскія журналісты працягвалі супрацоўнічаць з рэдакцыяй добраахвотна, без усялякіх ганарараў. І Барыс Хамайда распаўсюджваў забаронены “Выбар”  на тым самым месцы, дзе бел-чырвона-белы парасон мінакі бачаць і цяпер — на вуліцы Леніна, каля дома №28, празванага ў Віцебску “сінім домам” за незвычайны колер, у які гэты булынак быў пафарбаваны…

    «Сучасная” частка фотаэкспазіцыі ўжо гатовая. Цяпер збіраюцца экспанаты для “гістарычнай” часткі выставы. Верагодна, гледачы змогуць убачыць не толькі архіўныя фотаздымкі, зробеныя віцебскімі “бажаўцамі” яшчэ ў 1990‑я гады, але і нумары ўжо легендарнай газеты, якія захаваліся ў гараджан і ў прыватным архіве спадара Барыса. Ужо вырашана, што Барыс Ханонавіч атрымае ў падарунак усе фотаздымкі, сабраныя для выставы журналістамі.

    Таксама на Дзень волі журналісты прыйдуць да спадара Хамайды з падарункам — ягоным фотаздымкам 20-гадовай даўніны, зробленым на тым самым месцы каля «сіняга дому».

    Плануецца, што фотавыстава будзе падрыхтаваная да канца вясны. 

    А потым экспазіцыя, якая ствараецца як перасоўная, «паедзе падарожнічаць”: жыхары бліжэйшых рэгіёнаў таксама выказалі жаданне яе ўбачыць.  

     

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці