Вэбінар БАЖ «Афіцыйная VS Асабістая: як журналісту верыфікаваць гісторыю праз лёсы сваіх герояў» (22 лютага)
Апошнім часам дзяржава ўсё больш актыўна навязвае нам сваю афіцыйную версію гісторыі Беларусі. З большага гэтая версія лінейная і аднабаковая. Яна не церпіць альтэрнатыўных меркаванняў, асабліва па складаных і спрэчных пытаннях. Але поглядаў на гісторыю Беларусі можа быць значна болей. Сведчанне таму — асабістыя лёсы людзей.
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае журналістаў, блогераў і актывістаў, якія працуюць з гістарычнай тэматыкай, на вэбінар «Афіцыйная VS Асабістая: як журналісту верыфікаваць гісторыю праз лёсы сваіх герояў».
На вэбінары вы даведаецеся:
-
пра асаблівасці працы з рознымі гістарычнымі перыядамі;
-
як збіраць звесткі пра герояў;
-
дзе шукаць крыніцы інфармацыі;
-
якія цікавосткі можна знайсці на старых здымках і ў сямейных архівах;
-
як эфектыўна камунікаваць са сваякамі герояў.
Мы таксама навучым вас карыстацца рознымі базамі дадзеных і рэканструяваць асабістыя гісторыі герояў па дробных звестках.
Вэбінар праводзіць журналіст-даследчык Ігар Станкевіч, складальнік курсу «Радавод. Аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны».
Вэбінар адбудзецца 22 лютага 2024 года, чацвер, 18.00 — 19.30 па Мінску (17:00 — Вільня, 16:00 — Варшава).
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на трансляцыю за дзень (21 лютага) і за гадзіну да пачатку вэбінару.
Прафесійнае журналісцкае аб’яднанне Беларуская асацыяцыя журналістаў прызнанае рэжымам «экстрэмісцкім фармаваннем». Калег, які знаходзяцца ў Беларусі, настойліва просім падключацца да вэбінару з выключанай камерай і мікрафонам, не задаваць пытанні голасам, а толькі ў чаце.
Калі ўзніклі пытанні наконт вэбінару, пішыце нам: office@baj.media