Варкшоп «Што такое рэдакцыйны фактчэкінг, і як праводзяцца фактчэкінгавыя расследаванні» (рэгістрацыя да 6 чэрвеня)
Варкшоп фактчэкера Дзмітрыя Стаянава адбудзецца 7 чэрвеня (серада) з 18:00 да 20:30 па Мінску.
Запрашаем журналістаў і рэдактараў беларускіх медыя.
Прыходзьце, калі хочаце даведацца:
-
што такое рэдакцыйны фактчэкінг і навошта ён патрэбны (у расследвальніцкай журналістыцы);
-
пра метад правядзення фактчэкінгу і пакрокавую праверку расследавання фактчэкерам па стандартах Цэнтра па даследаванню карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP);
-
працу з фактчэкерам з пазіцый журналіста і рэдактара;
-
працу ў аб’ёмных праектах: і са шматлікімі журналістамі (напрыклад, Панамскае дасье), і з вялікімі дадзенымі.
Разам пабачым, як змяняюцца тэксты пасля фактчэкінгу, і правядзем фактчэкінг тэкстаў у беларускіх медыя.
Трэнер Дзмітрый Стаянаў мае багаты досвед фактчэкінгавых расследванняў і працы ў камандах OCCRP, RISE Moldova, BIC.
Зарэгістравацца на варкшоп
Дэдлайн падачы заявак: 6 чэрвеня, 12:00 па Мінску.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на вэбінар за дзень (6 чэрвеня), а таксама за гадзіну да пачатку.
Вэбінар ладзіцца ў межах Фактчэк-марафону «Давярай, але правяряй» праекта Рэгіянальнага офіса Прадстаўніцтва Фонда ім.Фрыдрыха Эберта «Дыялог Усходняя Еўропа».